• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.06.2022 | Грамадства

«Вы што, кукухай паехалі? Гэта дзіка жахліва». Маленькія беларусы разважаюць пра вайну

Здаецца, гэтая тэма — нумар адзін амаль ва ўсім свеце. Вайну абмяркоўваюць, спрачаюцца, сварацца паміж сабой сваякі і сябры. А як жа дзеці? Прынята лічыць, што яны не задумваюцца над такімі, сур’ёзнымі пытаннямі, не маюць уласнага меркавання. Але ж маюць! Не верыце? 1387.by запыталіся, і былі ўражаныя тым, наколькі моцна малыя паглыбленыя ў праблему і як пра яе разважаюць!


000.jpg
Фота: Pexels: Алесь Усцінаў

Арсень, 10 год:

— Мне не падабаецца тое, што робіць Расія. Навошта нам гэта? Мы б жылі сабе нармальным жыццём... Мы не хочам больш такога. Я проста ў шоку.

Я б дадаў у свет больш вясёлкі, фантазіі, шчасця і цікавага. А не жорсткасці, болю і крыві.

Хто пераможа? Сяброўства!

Людзі ваююць дзеля нейкіх рысачак на мапе. А ў асноўным людзям проста нудна, ім нейкая заварушка патрэбная, каб трошкі «злагодзіць атмасферу».

Я магу сказаць толькі адно: «Расія, не рабі так ніколі. Я хачу каб свет стаў нашмат лепшым. Лепей бы ты занялася, Расія, больш карыснымі рэчамі, а не нападала на Украіну».

Караліна, 4 гады:

— Вайна — гэта дзе нашых людзей забіваюць. Іншыя нападаюць на іншых.

Дзеткі паміраюць. Не хачу, каб я памірала...

Ва Украіне зараз кепска.

Сцяпан, 12 год:

— Для меня вайна гэта штосьці вельмі страшнае і дрэннае.

Вайна — гэта калі забіваюць ні ў чым не вінаватых людзей. Я баюся яе.

Сённяшнюю вайну я таксама ўспрымаю вельмі дрэнна і яна мне вельмі, вельмі не падабаецца. Калі яна скончыцца? Я не ведаю. Але думаю, што пераможа Украіна, бо ў яе больш падтрымкі ад іншых краін.

Валерыя, 7 год:

— Вайна — гэта дзе людзей забіваюць. Я ведаю, што цяпер ідзе вайна, у ёй абараняецца Украіна, а нападае Расія.

Гэта вельмі кепска, праблемы так не вырашаюцца. А як вырашаюцца? Людзям можна проста паразмаўляць.

001.jpg
Фота: Pexels: Алесь Усцінаў

Аляксей, 10 год:

— Што я думаю пра вайну? Вельмі кепска, што людзі паміраюць. Гэта проста капец!

І яшчэ расіянцы кажуць, што не баяцца запусціць ядзерную бомбу... Вы што, расіянцы, кукухай паехалі?

Вайна — гэта дзіка жахліва. Дзіка! І з кожным днём яна становіцца больш магутнай.

Больш за ўсё я баюся ядзернай вайны. Яна зруйнуе ўсё на сваім шляху!

Аглая, 12 год:

— Кепска, што краіны нападаюць адна на адну.

Калі працягваць перапісваць гісторыю, то людзі так і будуць наступаць на тыя ж граблі.

Усё зноў стане добра, толькі калі скончыцца вайна. А пераможа Украіна. Бо той, хто першы нападае, той заўсёды прайграе. У фільмах і мульціках так. Дабро перамагае.

Ваня, 9 год:

— Дзеці ведаюць, што такое вайна, і абмяркоўваюць яе. Канечне, не на занятках, а пасля іх. Мы спрачаемся, і часам моцна.

Вайна — гэта калі людзі б’юцца праз тое, што нешта не падзялілі. Гэта кепска, што ідзе вайна, можа пачацца Трэцяя сусветная. Я гэтага баюся. Вельмі! Таму што з нашай краіны ідзе расстрэл. Самае галоўнае, каб наш урад туды не ўвязаўся, бо далей стане толькі горш.

Гэта несправядлівая вайна, таму што Расія напала проста без папярэджання, Украіна не ведала, што гэтак будзе.

Думаю, рускія пазбаўляюцца канкурэнтаў. Расія хоча, каб Украіна таксама стала Расіяй. Ім усё мала.

Я веру, што ўсё будзе добра. Калі? Спадзяюся, што заўтра.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM