• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.06.2016 | Грамадства Асоба

“Бабуля мне ўвесь час казала: “Дзеўка павінная ўсё ўмець рабіць”

Пісьменніца Марыя Роўда — пра гераіняў сваіх твораў, навуковыя шляхі і статус жанчыны-аўтаркі ў сучаснай Беларусі

Свет лінгвістыкі

У сваіх кнігах я пішу пра сваіх знаёмых. Магчыма, на выбар персанажаў таксама паўплывала тое, што я вучылася ў Лінгвістычным універсітэце — вакол мяне заўсёды былі мэтанакіраваныя дзяўчаты, якія ведалі мовы, вандравалі, бачылі, якія тэндэнцыі ёсць у іншым грамадстве.

З іншага боку, я належу да навуковага грамадства, а ў свеце лінгвістыкі сапраўды у асноўным працуюць жанчыны. Нярэдка гэта звязана з тым, што мужчына павінен зарабляць грошы, яму працягваць займацца навукай складаней. Ведаю такія выпадкі. Мой бацька ў свой час кінуў аспірантуру, бо трэба было карміць сям’ю. Мой муж, калі напісаў дысертацыю, не стаў яе абараняць, бо гэта даволі бясконцы, жорсткі і бесчалавечны працэс, асабліва калі напісана нешта добрае. Таму навуковым шляхам ідуць жанчыны, а гэта, вядома, нялёгкі шлях.

Тут згадвалі маё апавяданне, дзе гераіня вандруе па свеце як прафесіяналка — кансультант-псіхолаг. Ездзіць у замежжа на канферэнцыі па філасофіі. Мне хацелася паказаць, што такія людзі ёсць, што беларусы не толькі з выцягнутай рукой па свеце бадзяюцца, а, наадварот, могуць нейкую прэзентацыю прафесійную мець. І гэта не выдумка: калі, напрыклад, мне самой даводзілася выступаць на канферэнцыях ці выязджаць са студэнтамі, мы былі сустрэтыя з вялікай увагай і павагай, бо ўзровень ведаў высокі і ідэі цікавыя і як новыя для заходняга грамадства, так і адрозныя ад расійскага.

Вы таксама звяртаеце ўвагу, што амаль усе мае гераіні — за стырном. Я атрымала правы ў 20 гадоў, і мне неяк было не па сабе ездзіць — на мяне ўсе таропіліся. Я ехала на іншамарцы і была адной з нешматлікіх жанчын. Але такія рэчы каскадна адбываюцца, збіраецца крытычная маса, і з’ява робіцца масавай. Глядзіш на жанчын цяпер і разумееш, што для сучаснага пакалення пытанне, ці можа жанчына кіраваць машынай, не стаіць —дакладна можа. І пытанняў дзесяцігадовай даўнасці кшталту “Як, ты можаш заднім ходам рухацца?” ім ужо ніхто не задае.

 

Беларускі заўсёды былі вымушаныя працаваць нароўні з мужчынамі

Я не ведаю, ці дацягваю да статусу феміністкі, але тое, што беларускі заўсёды былі вымушаныя працаваць нароўні з мужчынамі, — гэта дакладна. Калі ў Германіі нават жонка фермера мае магчымасць займацца самарэалізацыяй, бо ў хаце і полі шмат тэхнікі, то ў Беларусі ўсё па-іншаму. Нават вясковыя прафесіяналы — настаўніцы, дактары — заўсёды павінныя былі працаваць і ў сваёй сферы, і дзяцей гадаваць, і за гаспадаркай сачыць. А калі паглыбіцца ў гісторыю часоў росквіту шляхты, то, калі мужчына паміраў на вайне, жанчына мусіла выхоўваць хлопчыка як ваяра, таму і зброяй валодала, і верхам ездзіць заўсёды ўмела.

Я мяркую па сваёй бабулі: я б яе дакладна назвала феміністкай. Яна кіравала канём, ездзіла на ровары. Яна нарадзілася ў 1926 годзе, але ніхто не лічыў, што яна робіць нешта незвычайнае. А яна мне ўвесь час казала: “Дзеўка павінная ўсё ўмець рабіць”.

У савецкі час мо і была намінальная роўнасць, жанчына мусіла працаваць нароўні з мужчынам. Але вось у 90-я былі прагрэсіўнымі тыя, хто заставаўся дома — хатняя гаспадыня магла рабіць пераклады, рэпетытарствам займацца, нікому не павінная была падпарадкоўвацца.

Мне падаецца, што гісторыя фемінізму ў розных рэгіёнах розная. Прыкладам, у Еўропе ў фемінізме сур’ёзныя рухі пачаліся ў часы Першай сусветнай — жанчыны пачалі працаваць замест мужчынаў. У Амерыцы — пасля Другой сусветнай, у нас — пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Я не разумею, калі кажуць, што Еўропа — слабае ўтварэнне, што мужчыны там слабыя, а жанчыны моцныя. Гэта не так. Яшчэ студэнткай я сябравала з хлопцамі з Нямеччыны — разумныя, адукаваныя. Можа, у нечым і саступалі маім аднагрупнікам, але пры гэтым Бухту Байрана адным махам пераплывалі. Увогуле не разумею, калі дыскваліфікуюць еўрапейскіх мужчынаў, і за аднаполыя шлюбы таксама. Я не люблю, калі гэтая тэма выкарыстоўваецца ў кан’юнктурных мэтах, але як у з’яве не бачу ў гэтым нічога жахлівага. Гэта добра, калі сучаснае грамадства дае асобе магчымасць для самарэлізацыі і самавызначэння ў розных аспектах жыцця.

 

Хочаш пісаць — твае праблемы

Калі ў цябе маленькія дзеці, займацца навукай няпроста. Пісьменніцтвам — таксама. Даводзіцца ўвесь час пераходзіць фізічную мяжу: чамусьці не кладзешся спаць, калі старэйшы пайшоў у школу, а малодшы заснуў, зрабіўшы паўзу перад кармленнем, а ўстаеш і пачынаеш пісаць. Нешта ж прымушае гэта рабіць. Магчыма, жаданне не знікнуць, не прапасці, выкарыстаць гэты час, які сцякае скрозь пальцы.

Таксама, калі гадуеш маленькае дзіця, ёсць перыяд, калі ты, па ідэі, нічога не можаш рабіць, акрамя як займацца ім. Але даводзіцца займацца справамі літагента — прамоцыяй кнігі, кантактамі. Кладзешся спаць а першай, устаеш а шостай. Вось калі б табе сказалі: “Марыя, ты пісьменніца — вось стол, канапа, сядзь і пішы”… Але ў рэальнасці хочаш пісаць — твае праблемы.

Яшчэ калі пісьменніцтва было працай, калі б яно прыносіла грошы… Прыкладам, амерыканка нараджае дзіця , сядзіць дома, піша кнігу, продаж якой прыносіць гадавы прыбытак у двухкратным памеры. Канечне, яе муж пагодзіцца, каб яна і наступную пісала. А вось калі жанчына нараджае і няма дапамогі — вельмі цяжка.

Мне дапамагаюць, канечне. Для маіх бацькоў увогуле важна, што я выпусціла кнігу, бо да гэтага мяне не ўспрымалі як пісьменніцу. Маўляў, гульня ўсё гэта. Але тут розныя чаканні: для бацькоў важна, каб у дзіцяці быў пэўны дабрабыт, а які дабрабыт у пісьменніцы?

Праз маіх гераіняў я таксама выказваю ідэю, што рэалізавацца лепш тым дзяўчатам, у якіх ёсць падтрымка праз пакаленні. Але ж у нас інтэлігенцыя, заможнае сялянства — усё зразаецца і зразаецца. Кожнае пакаленне наноў адраджаецца. Чалавек можа працаваць усё жыццё, зрабіць імя, зарабіць, пабудаваць дом, вырасціць дзяцей і дрэва пасадзіць і нават сад, і пры гэтым усё жыццё ён будзе ні ў чым не ўпэўнены, а апошнія гады ўвогуле пражыве ў беднасці. Такая сітуацыя, канечне, адрозніваецца ад еўрапейскай.

 

Жанчына не на ўзбочыне, але..

У мяне была магчымасць надрукаваць кнігу даўно, Рыгор Барадулін прапаноўваў, Васіль Быкаў хацеў паспрыяць, але я проста не думала, што я вартая, падавалася, не саспела. Цяпер бачу, як людзі друкаваліся, рухаліся, і разумею, што можна было б і раней усё зрабіць. Шкада некаторых чарнавікоў — проста страціліся. Але мне пашэнціла — шэсць гадоў таму з’явіўся чалавек, які сказаў: “Марыя, трэба ўсё сабраць, скласці ў адно і выдаць кнігу”. Я чалавек не тусовы, да ўсяго, заўсёды шмат спраў, але вось нарэшце кніга выйшла.

Я не магу сказаць, што жанчыны ў нас зусім ужо на ўзбочыне, але, мяркуючы па каментарах да жаночых зборнікаў, людзі не заўсёды бачаць у жанчыне-аўтарцы асобу. І сапраўды, каб атрымаць добрыя водгукі, трэба вельмі пастарацца. А вось аўтар-мужчына, нават не асабліва таленавіты, заўсёды будзе ў пашане. Я асабіста сутыкнулася з тым, што на фэйсбуку жанчыне дазваляецца ставіць лайкі і рабіць рэпосты, але быць прадуцэнтам сур’ёзнага кантэксту — справа вядомых мужчын.

 

Аляксандра Дварэцкая

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип