Святар Уладзіслаў Багамольнікаў не выйшаў на волю

Святар Уладзіслаў Багамольнікаў не выйшаў на волю пасля 14 сутак адміністрацыйнага арышту, піша @christianvision. Гэты тэрмін, накладзены на яго 1 верасня, заканчваўся 14 верасня.


313.jpg

Сёння стала вядома, што святар асуджаны на новыя 15 сутак. Падставай паслужыў рэпост матэрыялу СМІ, прызнанага экстрэмісцкім.

Уладзіслаў Багамольнікаў — клірык Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі.