Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.
Багдана Хмяльніцкага ў Расіі дагэтуль лічаць суаўтарам «інтэграцыі» паміж казацкай дзяржавай ды Масковіяй, так званага «ўз’яднання» Украіны і Расіі — па выніку Пераяслаўскай рады ў 1654 годзе. Як так атрымалася? Ці сапраўды Хмяльніцкі аддаў Украіну маскоўскаму цару? Ці магло быць па-іншаму? Урэшце, што такое Рускае Княства і праект перазагрузкі Рэчы Паспалітай?
Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.
Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.