Багач: Святкуйма разам!

22.09.2015 Афіша

Багач — гэта жыта, якое ссыпалі ў лубок па жменьцы з кожнага двара. Утыркалі свечку і насілі па вёсцы ў кампаніі бацюшкі. Свечка сімвалізала, ясна, сонца. Увогуле, Багач святкавалі млява: толькі -толькі сабралі ўраджай – ногі ледзь валачыліся. Усё ў прыродзе і чалавеку паварочвалася на зіму.

kola_sviatau_03

Але адразу два фестывалі, якія адбудуцца на гэтым тыдні, заклікаюць змяніць гэтую традыцыю!

Набыць паштоўку ў наборы “Кола святаў” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” можна ў Мінску і па ўсёй краіне (адрасы ТУТ). Адсвяткаваць прапануюць 24 верасня ў клубе RE:PUBLIC, а 27-га — у Вязынцы.

Святкуйма разам!