Багач у Вязынцы

27.09.2015 12:00 - 23:00 Вязынка Бясплатнае

Трэцім разам Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзяць у Вязынцы Багач. Сёлета свята адбудзецца 27 верасня, у адзін дзень з Узвіжаннем. Пачатак у 12.30.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.

Асноўнай дзеяй свята з’яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму мы зноў просім усіх нашых гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня.

У гэтым годзе на свяце праспяваюць урачыстыя дажынкавыя песні гурты Рутвіца, Мярэжа, Горынь, Дайнава і Варган, а танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца Сіта. Акрамя таго, на свяце будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з рознымі радасцямі, а для дарослых запланаваныя тэматычныя лекцыі і майстар-класы. Як заўжды, будзе дзейнічаць традыцыйная кухня і кірмаш.

Як даехаць: электрычка з Менску едзе ў 11.30, прыбывае ў Вязынку ў 12.21. Назад з Вязынкі можна ехаць у 16.40, 17.54.

Для ўваходу на тэрыторыю музея, дзе адбудзецца свята, трэба будзе набыць музейны квіток. Кошт квіткоў – дарослыя – 20 тыс. бел. руб., студэнты – 15 тыс. бел. руб., дзеці – 10 тыс. бел. руб.

Сачыце за абвесткамі і да сустрэчы на свяце!

Кантакты: 8029 275 27 71 Ганна, 8029 706 09 40 Наста.

https://vk.com/bahacz_2015

https://www.facebook.com/events/424247437772370/

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Перформанс "А ў полі, а ў полі ігрушка стаіць..." у Мінску (16+)

24.01.2026 (20:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Фестываль калядных песень «Gloria in excelsis Deo» ў Іўі

25.01.2026 (11:30 - 16:30) Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу (Іўе)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ