“БАГАЧ” ФЭСТ ВОСЕНЬСКАГА РАЎНАДЗЕНСТВА

24.09.2015 17:00 - 23:00 RE:PUBLIC (Прытыцкага, 62) 200 000

Фестываль беларускай музыкі прымеркаваны да дня восеньскага раўнадзенства. Назва фестывалю бярэ выток з народнай традыцыі. Багач – восеньскае свята заканчэння збору ўраджаю. У гэты дзень нашы продкі падводзілі вынікі сваёй летняй дзейнасці, ацэньвалі сабраны ўраджай i дзякавалі багам i духам за дапамогу.

Па традыцыі на Багач у лубок збіралася жыта з усёй вёскі па жмені, устаўлялася i запальвалася свечка, якая сімвалізавала сонца. Пасля лубок з запаленай свечкай абносілі па ўсёй вёсцы пры ўдзеле ўсіх жыхароў. Узяць удзел у зборы жыта ў Багач азначала падзяку багам за ўраджай, а значыць, і надзею на тое, што наступны ўраджай будзе не горшым.

Гэтае восеньскае свята з’яўляецца адметнасцю беларусаў, бо падобнай i багатай абраднасцi ў гэты дзень няма ў суседнiх народаў.

У гэтым годзе святкаваць Багач разам з вамі будуць:

• Rokash (неафолк-рок);

• Стары Ольса (гурт сярэднявечнай беларускай музыкі);

• Irdorath (фэнтэзі-фолк).

 

Квіткі:

200 000 (танцпляц)

300 000 (месца за столікам) – продаж толькі ў касе клубу RE:PUBLIC

У дзень канцэрту 250 000 танцпляц, 300 000 месца за столікам.

 

Пункты продажу:

● Каса клубу RE:PUBLIC — Прытыцкага, 62, ст.м.Кунцаўшчына(час працы: 14.00-20.00). Тэлефон: +375-29-110-35-35.

● Пераход ст. метро Я. Коласа.

● сайт клубу RE:PUBLIC www.republic-club.by

● ticketpro і kvitki.by

Даведкі па тэл: 029 1103535, 029 1419497

 

Суполкi мерапрыемства ў сацыяльных сетках:

ВКонтакте https://vk.com/raunadzenstva

Facebook https://www.facebook.com/events/1029757023703432/

 


Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць удзельнікам)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ