Электронна-паэтычны дуэт Baisan (Алесь Плотка) і Buben візуалізаваў адзін з твораў са свайго першага альбому Iamb-n-Bass. Відэа на лірычны твор F5 было зроблена з ужываннем тэхналогіі digital bооmbastick, калі ў выявы літар устаўляюцца нябачныя звычайнаму воку сімвалы. Аўтар відэа – Анатоль Курысь, вядомы сваімі відэапрацамі для берасцейскага гурта Saint Gooseberry. Другі альбом Baisan і Buben будзе мець назву Skweee Belarus, яго рэліз адбудзецца 21 лістапада на лэйбле Believe Digital, прадзамова на Itunes – з 14.11
Сінгл з будучага альбому ужо можна праслухаць на Soundcloud, яго стваральнікі запрашаюць на бліжэйшы музычна-паэтычны шабаш “Касмічны Пшанічны”, які адбудзецца ўжо 7га лістапада.