Сёння на волю выйшаў фронтмэн гродзенскага гурта «Mister X» Ігар Банцэр. Апошнія 22 дні яго ўтрымлівалі ў карцары.
Ігара Банцэра абвінавацілі па артыкуле «Хуліганства» за перфоманс, калі музыка танчыў без штаноў перад міліцэйскім аўтамабілем. Яму прысудзілі паўтара гады «хіміі». Падчас суда Ігар Банцэр абвясціў сухую галадоўку, якую трымаў два тыдні.
У верасні гэтага года музыку змянілі рэжым утрымання з «хіміі» на калонію, але ўжо ў лістападзе суд адмовіў у такім пераводзе.