Ігар Банцар выйшаў пасля допыту ў Следчым камітэце ў якасці сведкі

29.03.2022 Музыка

На допыт ён узяў з сабой рэчы на выпадак арышту. Гутарка доўжылася паўгадзіны. 


photo_2022-03-28_18-35-33.jpg

Ігар адмовіўся ад дачы паказанняў. Яго прасілі даць падпіску аб неразгалошванні, але ён адмовіўся падпісваць дакументы. Тады яму прыгразілі арт. 407 КК «разгалашэнне дадзеных дазнання, папярэдняга следства або закрытага судовага паседжання».

Паводле гэтага артыкула тры месяцы арышту адбыў старшыня аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), сябра асноўнага складу Каардынацыйнай Рады Мікалай Казлоў. Ён выйшаў на свабоду 26 сакавіка.