Банзай, Будзьма! Літаратурныя чытанні з Мары Конай (Японія)

14 верасня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылася незвычайная імпрэза (а Японія ў гэтым годзе нам асабліва блізкая). У японска-беларускіх чытаннях бралі ўдзел:

mari-sanМары Кона – аўтарка

Вольга Гапеева – мадэратарка і перакладчыца вершаў з японскай

Улад Бубен – музычнае суправаджэнне

Таццяна Тулуш – вусная перакладчыца падчас імрэзы

 

На пачатку, пакуль збіраліся гледачы, Улад Бубен граў музычныя трэкі. Потым было ўступнае слова Паўла Касцюкевіча, які абвесціў пачатак імпрэзы. 33333Вольга Гапеева прадставіла ўдзельнікаў і распавяла чаму і як Мары Кона апынулася ў Менску. Мары Кона распавяла пра сябе і тое, чым яна займаецца. Яна піша выключна танкі, і таксама акрэсліла тыя тэмы якія яе хвалююць і якія яна апісвае ў сваіх вершах (снег і праблемы экалогіі).

 

Наступным этапам было непасрэдна чытанне танкаў пад музыку Улада Бубна. Мары Кона чытала ў арыгінале, Вольга Гапееева чытала свае пераклады.

Пасля гэтага гледачам была прадстаўлена 2222магчымасць задаць пытанні і падзяліцца сваімі ўражаннямі. Пытанні тычыліся ў асноўным асаблівасцей танкаў і біяграфіі Мары Кона. Потым быў розыгрыш прызоў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, пытанні тычыліся Японскіх рэалій і непасрэдна Мары Кона.

 

На завяршэнне зноў грала музыка Улада Бубна. Пасля імпрэзы гледачы яшчэ доўга не разыходзіліся і задавалі пытанні Мары Кона і дзякавалі за праведзенае мерапрыемства.

555

Фота – Вольга Бубіч