Беларусаў Варшавы запрашаюць на «Барадулінскі Спеўны сход», прысвечаны Дню роднай мовы

17 лютага ў Варшаве адбудзецца «Барадулінскі Спеўны сход», прысвечаны Дню роднай мовы!

Afiša

Што ў праграме?

На імпрэзе ўсе прысутныя пазнаёмяцца з песнямі, якія з дзяцінства спявала маці Рыгора Барадуліна, Акуліна Андрэеўна. Фальклор беларускага Паазер’я, асабліва роднай Вушаччыны, аказаў вялікі ўплыў на творчасць паэта. Праз усё жыццё ён пранёс і захаваў народныя спевы свайго краю.

Таксама арганізатары запрашаюць усіх далучыцца да супольнага выканання беларускіх песень, незалежна ад узроўню падрыхтоўкі.

Спецыяльны госць — гурт Kasary

Вядоўца — Сяржук Доўгушаў

Дзе і калі?

Дата: 17 лютага

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Dożynkowa 6a, 02-602 Warszawa

Уваход вольны