Бардаўскі фэст у гонар Драздовіча пройдзе ў Беларусі

12.06.2009 Музыка

drazdovic

Вялікі бардаўскі фэст у гонар вядомага мастака Язэпа Драздовіча адбудзецца 13–14 чэрвеня ў мястэчку Перадолы Глыбоцкага раёну. Арганізатар фестывалю – культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча.

Як зазначыла кіраўніца цэнтру Ада Райчонак, удзельнічаць у фэсце ўжо згадзіліся Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч, Андрэй Мельнікаў, Эдуард Акулін, Вольга Акуліч, Лера Сом ды іншыя барды і музыкі.

Асноўная мэта фестывалю – стварыць творчую пляцоўку і для прафесійных і бардаў, і для пачаткоўцаў дзеля абмену досведам і ўмацавання сувязяў паміж рознымі пакаленнямі беларускіх музыкаў.

Фестываль бардаўскай песні ў гэтым годзе пройдзе ўпершыню. Арганізатары ўпэўніваюць, што прыкладуць усе намаганні, каб фестываль стаў штогадовым і дасягнуў узроўню сусветных імпрэзаў падобнага кшталту.

Фэст адбудзецца пры ўдзеле кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: