Бартосік і Арлоў у Астраўцы і Рымдзюнах

12 сакавіка Уладзімір Арлоў і Зміцер Бартосік з’ездзілі на беларуска-літоўскае памежжа і правялі творчыя сустрэчы ў Рымдзюнскай літоўскай СШ і першай школе Астраўца.

Сустрэча ў Астраўцы сабрала ўвесь актыў школы, а ў Рымдзюнах — амаль усіх вучняў і настаўнікаў. Імпрэзы прайшлі ў добрай разняволенай атмасферы, з цікавымі пытаннямі вучняў і настаўнікаў, конкурсамі і прызамі ад гасцей.

Аўтары найлепшых пытанняў гасцям атрымалі ў падарунак аудыёкнігі Уладзіміра Арлова і памятныя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а госці памежжа — прыемныя ўражанні ад актыўнай аўдыторыі і гасціннасці школаў.

12

21

31

41

52

Тэгі: ,