Барыс Пятровіч прэзентаваў новую кнігу ў Віцебске

31 кастрычніка ў Віцебску адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Барыса Пятровіча “Спачатку была цемра”, якая нядаўна выйшла самастойнай кнігай. Аўтар, распачаў шчырую гутарку з залай, адказаўшы на розныя пытаньні.

Сяброўскую атмасферу ў залі падтрыміваў вядомы бард і паэт Алесь Камоцкі, выступілі таксама Алесь Пашкевіч, Усевалад Сьцебурака, падзяліўшыся сваімі ўражаннямі ад твору.

Напрыканцы ўсе ахвотныя змаглі атрымаць кнігу з аўтографам аўтара, а таксама падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой адбылася прэзэнтацыя.

100CANON0020

100CANON0024

100CANON0025

100CANON0031

Тэгі: