Беларуска Лілія Яноўская ўзышла на вышыню 8167 метраў і пабіла рэкорд, стаўшы найстарэйшай жанчынай у свеце, якая здзейсніла такое ўзыходжанне.
Лілія Яноўская на Дхаўлагіры, 30 верасня. Фота: liliya.ianovskaia.mountaineer / Facebook
30 верасня жанчына скарыла гару Дхаўлагіры на гімалайскай вяршыні і ўзняла над ей бел-чырвона-белы сцяг.
«Цяжка паверыць, што мы завяршылі гэтую неверагодную гару ўсяго дзень таму. Дхаўлагіры – 7-я па вышыні гара ў свеце, вышынёй 8167 метраў. Пакуль гэта была адна з маіх лепшых экспедыцый – усё працавала добра – надвор'е, акліматызацыя, стратэгія і вядома ж выдатная каманда», – напісала Лілія на сваей старонцы ў фэйсбуку.
Лілія Яноўская. Фота: liliya.ianovskaia.mountaineer / Facebook
У мінулым годзе альпіністка разам з дачкой паднялася на вышэйшую кропку свету – гару Эверэст. І па традыціі ўсталявала там бел-чырвона-белы сцяг.
Лілія Яноўская нарадзілася ў Івянцы, але вучылася і жыла ў Мінску. Напрыканцы 1990-х яна пераехала ў Канаду і цяпер разам з сямʼей жыве ў Таронта. Тры гады таму жанчына вырашыла здзейсніць сваю мару і пачала займацца альпінізмам.