Музыкі дадуць дабрачынны анлайн-канцэрт у падтрымку беларускіх медыкаў – 26 красавіка

23.04.2020 Афіша
Фестываль Belarus Metal Fest COVID-19 адбудзецца 26 красавіка ў гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Кожны ахвотны зможа паглядзець канцэрт і ахвяраваць грошы на куплю ахоўных сродкаў для работнікаў медыцынскіх устаноў, што працуюць з інфікаванымі каранавірусам.

Belarus_Metal_Fest_Coivd19.jpg


У імпрэзе прымуць удзел пяць беларускіх гуртоў, якія граюць у розных жанрах фолк і метал-музыкі:Relikt, Znich&Rutvica, Evthanazia, Aquamorta, Dymna Lotva.

«Беларусь як і многія краіны свету, апынулася ў эпіцэнтры пандэміі COVID-19. Таксама 26 красавіка ў 1986 годзе адбыўся выбух рэактара на Чарнобыльскай АЭС. Недахоп сродкаў абароны для супрацоўнікаў медычных устаноў і трагічная падзея на Чарнобылі, падштурхнулі нас стварыць дабрачынны канцэрт. Музыкі метал-руху Беларусі з’ядналіся, для анлайн-фестывалю ў падтрымку медыкаў, а таксама ў памяць ахвяраў Чарнобыля. На сцэне выступяць лепшыя метал-калектывы Беларусі розных стыляў. Мы аб’ядналі дзве страшныя і трагічныя падзеі для чалавецтва — пандэмію і радыёактыўнае заражэнне у адну дабрачынную акцыю! Нам важна нагадаць людзям, што галоўнае на Зямлі — гэта ЖЫЦЦЁ і ЗДАРОЎЕ ЧАЛАВЕКА! Дзякуем за падтрымку!», — дзеляцца сваёй пазіцыяй арганізатары мерапрыемства.

Трансляцыя распачнецца 26 красавіка ў 17:00 на Youtube-канале.

Зрабіць ахвяраванне можно ўжо зараз па спасылцы, набыўшы «віртуальны» квіток тут або тут.