Беларусаў Варшавы запрашаюць у Школу калядоўшчыкаў

«Школа беларускай традыцыйнай культуры» ў Варшаве распачынае падрыхтоўку да Каляд і запрашае ўсіх на навучанне, — піша @etno_art_by.


photo_2022-11-25_10-36-58.jpg

Калі вы жадаеце прыняць удзел у сапраўдным калядаванні, то далучайцеся да нашай Школы Калядоўшчыкаў!

29 лістапада і 6, 14, 20 снежня плануюцца трэніровачныя сустрэчы, на якіх будуць развучаны песні, адпрацаваны сюжэт калядак і падрыхтаваны маскі.
Вынікам стане Святочнае каляднае шэсце і супольнае калядаванне па розных адрасах у Варшаве.

Шчыра запрашаем!
Ніякіх спецыяльных навыкаў ня трэба.
Заняткі праводзіць дасведчаны калядоўшчык Цімох Акудовіч, кіраўнік народных спеўных калектываў Лізавета Рэут і іншыя настаўнікі нашай школы.

Адрас: Warszawa, Foksal,11

Пачатак а 18:00

Уваход вольны, але патрэбная рэгістрацыя тут.

Каляды аб’ядноўваюць!