• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
06.04.2021 | Кіно

Фестываль BelarusDocs пераносіцца на нявызначаны тэрмін

Нягледзячы на анлайн-фармат падзеі, арганізатары кінафестывалю беларускага дакументальнага кіно прынялі рашэнне аб яго пераносе. Пра гэта паведаміў аглядальніцы Reform.by кіраўнік BelarusDocs, рэжысёр Алесь Лапо.


Фото: facebook.com/belarusdocs

— Рашэнне аб пераносе фестывалю прынятае на 100%, — прызнаецца заснавальнік і дырэктар фэсту. — Учора мы параіліся з камандай і вырашылі перанесці BelarusDocs на няпэўны тэрмін. Хоць у нас і ўсё гатова, як кажуць, бяры ды запускай. І толькі ўчора мы разаслалі анонсы ў СМІ.

Алесь Лапо не адмаўляе, што на такі крок яго падштурхнулі апошнія навіны ў краіне і клопат пра каманду. Толькі ўчора беларускі рэжысёр вярнуўся з расійскага фестывалю «Артдокфест», дзе дэманстравалася яго карціна «Усе мерапрыемствы згодна з планам».

— Вярнуўся ў даволі добрым настроі, а тут такое. Прачытаў пра спыненне ўжо і анлайн-версіі праекта «Машына дышит, а я — нет», пра затрыманне арганізатараў выставы пра медыкаў. Цяжка гэта ўсё. Тым больш у мяне ёсць перацярогі па адной кінастужцы ў нашай праграме, — зазначае дакументаліст. — Калі б рабіў фестываль адзін, я бы не спыніўся. Але паколькі BelarusDocs — справа калектыўная, прыйшлося прыняць даволі няпростае рашэнне.

BelarusDocs-2021 мусіў быў адбыцца на сайце кінападзеі з 13 па 19 красавіка. Акцэнт у праграме чацвёртага анлайн-фестывалю дакументальнага кіно тэматычна быў зроблены на пытаннях правоў чалавека. У яго конкурсе заяўленыя стужкі беларускіх дакументалістаў: Галіны Адамовіч, Любові Зямцовай, Максіма Шведа, Веранікі Ніканавай, Дар’і Юркевіч і Юліі Шатун. Новую дату фестывалю арганізатары паведамяць на афіцыйным сайце і на старонках у сацсетках.

— У бліжэйшай перспектыве планую зрабіць серыю публікацый пра беларускае дакументальнае кіно 2010-х, каб зарыентаваць аўдыторыю BelarusDocs, на якія фільмы дзесяцігоддзя варта звярнуць асаблівую ўвагу, — кажа Алесь Лапо. — Гэтае дзесяцігоддзе — увогуле, шмат у чым пераломны час для айчыннай дакументалістыкі, і хацелася б пэўныя тэндэнцыі яе развіцця акрэсліць.

Reform.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам

Каб даведацца, што за людзі былі пісьменнікі, якія ўваходзілі ў літаратуру ў 1920-я і пазнейшыя гады, з кім хаўрусавалі,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка

Археолагі разам з валанцёрамі знайшлі донца гаршка з асабістым гербам князя Ізяслава, паведамляе Глеб Лабадзенка. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом

Новы музычны альбом Светы Бень нарадзіўся ў супрацоўніцтве з Галяй Чыкіс. Пакуль плытка яшчэ не мае назвы, але пачуць...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Праўладныя СМІ пішуць, што жанчына была «ўдзельніцай масавых беспарадкаў, падтрымлівала...

Апошнія навіны

    Літаратура Беларуская мова
    Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам
    Гісторыя
    Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка
    Музыка
    «Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом
    Грамадства Музыка
    Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты
    Грамадства Адукацыя
    Не стала прафесара Анатоля Федарука, выбітнага знаўцы сядзібна-паркавай гісторыі нашай краіны
    Гісторыя Гатуем з «Будзьма!»
    Страва для сарматаў — хатні паштэт з курынай печані. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова
    Сёння дзень памяці Якуба Коласа
    Літаратура
    Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?
    Грамадства Адукацыя
    Літоўскую школу пад Воранава закрываюць. Афіцыйна — з-за «пагрозы жыццю і здароўю дзяцей»
    Краіна Асоба
    «Колькі грошай пайшло, не лічыў і не хачу». Былы мэр Талачына адзін аднаўляе 200-гадовую капліцу
    Грамадства
    Рабіся інакшым — альбо загінеш
    Грамадства Літаратура
    Названы лаўрэаты Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Гётэ
    Грамадства Гісторыя
    У Гродне могуць знесці канструктывісцкі дом 1930-х. Яго пачалі аднаўляць, а цяпер прадаюць
    Грамадства
    Музыку Ігара Банцэра арыштавалі на 15 сутак. Прычына невядомая
    Грамадства
    Краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару затрымалі за размову на беларускай мове на вуліцы

Афіша

  • 14.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 14.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 14.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 14.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 14.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 14.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 14.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    • Анёл і яго цень. Два гады пасля 9 жніўня 2020-га
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM