Беларуска-аргентынская пісьменніца Наталля Літвінава, якая з’ехала яшчэ дзіцем са сваёй сям’ёй з Гомеля ў Аргенціну, атрымала прэстыжную прэмію Lumen de Novela за зборнік вершаў «Светлячок». Тэмай кнігі сталі «ўцёкі ад радыяцыі», піша reform.news.
Фота: Наталля Літвінава, сацсеткі
Літвінава жыве ў Аргентыне з 1996 года. Кніга «Светлячок» напісана на іспанскай мове — гэта з’яўляецца адной з умоваў атрымання прэміі. У конкурсе бяруць удзел выданні іспанамоўных аўтараў у тым ліку з Лацінскай Амерыкі.
У кнізе беларуска распавядаецца пра жыццё сям’і Літвінавай — маленькай дзяўчынкі і яе маці, — якія пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС уцяклі «ад радыяцыі» і беднасці.
Як адзначае іспанскае выданне ELPAIS, аўтарка выкарыстоўвала пры стварэнні вершаў запіскі маці, якія яна вяла падчас ад’езду з Беларусі.
Выданне таксама адзначае, што прэмія Lumen de Novela складае 30 000 эўра.