• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.04.2019 | Літаратура

Зміцер Саўка: “Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы”

Новае выданне ў “Бібліятэцы Бацькаўшчыны” – гэта не проста выкшталцоны летапіс паўстагадовай (на час напісання кнігі) гісторыі “Беларуска-Амерыканскага Задзіночання” – найбуйнейшай і найстарэйшай арганізацыі беларусаў у ЗША, створанай у 1949 годзе. Кніга мае ўсе шанцы зрабіцца сапраўдным хітом яшчэ і дзякуючы асобе летапісца, вядомага беларускага мовазнаўцы Змітра Саўкі, які, пражыўшы ўсяго пяць дзясяткаў гадоў, пайшоў у лепшы свет у 2016 годзе.

sauka

Дзякуючы “Беларускай цывілізацыі ў Амерыцы” многія чытачы адкрыюць для сябе яшчэ адзін са шматлікіх талентаў знакамітага рэдактара, перакладчыка, лексікографа і актыўнага суаўтара праекта нармалізацыі сучаснага беларускага правапісу – талент даследчыка-эміграцыязнаўцы.

Зміцер Саўка прыязджаў у Злучаныя Штаты пры канцы 1990-х на запрашэнне Вітаўта Кіпеля, кіраўніка Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, і прабыў там агулам паўтара гады. З першых дзён працы над складаннем “Бібліяграфіі беларускіх слоўнікаў і энцыклапедый“ ён моцна ўразіў беларускую грамаду Нью-Ёрка сваёй актыўнасцю і нястомнасцю. У выніку тая “Бібліяграфія…” сталася адно часткай усяго зробленага ім за той адносна нядоўгі перыяд. Паміж падрыхтоўкай успамінаў Яўхіма Кіпеля, працай у газеце “Беларус” і альманаху “Запісы БІНіМ” ён знаходзіў час для таго, каб рыхтаваць матэрыял яшчэ і для гэтай кнігі, куды апрача гісторыі Беларуска-Амерыканскага Задзіночання увайшлі сабраныя і падрыхтаваныя Змітром Саўкам захапляльныя ўспаміны дзеячаў эміграцыі, сябраў БАЗА (Янкі Азаркі, Васіля Русака, Антона Шукелойця, Васіля Шчэцькі ды іншых). Успаміны не толькі пра побыт і дзейнасць на чужыне, але і пра даваеннае жыццё, ваенныя падзеі.

Кніга падрыхтаваная да друку вядомай даследчыцай эміграцыі Наталляй Гардзіенка, адкрываецца прадмовай слыннага архівіста Лявона Юрэвіча і традыцыйна ўзбагачаная грунтоўнымі каментарамі.

Выданне, якое ўпрыгожыць любы збор і ўзбагаціць кожную беларускую душу, з’явіцца ў крамах да гадавіны смерці Змітра Саўкі – 9 красавіка.

Спяшайцеся купіць яе ў мінскіх крамах:

  • “Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72)
  • “Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19)
  • “Веды” (вул. К. Маркса, 36)
  • “Кнігі і кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14)
  • “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2)

а таксама замаўляйце праз інтэрнэт: knihi.by

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 30.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 30.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 30.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 30.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 30.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип