• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.03.2023 | Кіно

Беларуская анімацыя: Іван Гапіенка і яго фільмы

Мінчанін Іван Гапіенка пачаў працаваць у анімацыі ў 17 гадоў. У 19 гадоў ён самастойна скончыў сваю першую карціну «Дзеці будучага спяць». У 2020 годзе Іван завяршыў навучанне ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «дызайнер», а яго дыпломнай працай стаў фільм у рэдкай тэхніцы «fulldome», або паўнакупальнай анімацыі, які можна ўбачыць у Мінскім планетарыі, — піша art-context.com.


З тых часоў Іван паспеў папрацаваць з кліпамі беларускіх музыкаў («Нагуаль»), заснаваў сваю анімацыйную студыю, як мастак папрацаваў на некалькіх праектах іншых аўтараў, зрабіў некалькі сваіх аўтарскіх стужак, да якіх нязменна піша сцэнар і музыку як кампазітар. А ў сакавіку 2023 года завяршыў працу над новай карцінай «Lullaby» («Калыханка»).

Шлях Івана Гапіенкі ў анімацыю пачаўся з фільма «Дзеці будучага спяць» (2015)

Далей былі розныя фрыланс заказы, невялікія анімацыйныя праекты, а таксама вялікая колькасць навучальных, як кажа сам аўтар, «вясёлых» работ. Накшталт невялікага фільма «Далей-далей» 2019 года — першы досвед працы з паўнакупальным кіно для планетарыя, які атрымаў некалькі ўзнагарод. Далей быў удзел у праектах студыі анімацыйных фільмаў «Беларусьфільма», у прыватнасці альманаху «У Палессе на балоце» Руслана Сінкевіча, «Пчолка» Наталлі Касцючэнка, «Дантэ Беатрыче» Ірыны Кадзюковай.

Фільм «Царства зорак» (2019) стаў на дадзены момант, мабыць, самым вялікім праектам Івана Гапіенкі. Першыя напрацоўкі былі яшчэ ў 2014-2015 гадах і потым ішоў доўгі працэс працы над фільмам паралельна з вучобай і працай. Аўтар выкарыстаў вельмі шырокі матэрыял, які цудам умясціўся ў фармат кароткаметражкі. На вялікі жаль, фільм застаўся амаль незаўважны публікай з-за кавіднага фестывальнага 2020 года і наступных падзей. На погляд аўтара гэта вельмі важная праца, якую ён, па яго словах, перыядычна пераасэнсоўвае.

«Вечар» (2020), як кажа аўтар, гэта першая рэфлексія пасля пустэчы «Царства зорак», гэта анімацыя маляваная на паперы і кальках, стваралася ўсюды, дзе была магчымасць зрабіць для гэтага паўзу. На пошце, у транспарце, у Акадэміі мастацтваў. Простая праца, але Івана Гапіенку яна дагэтуль кранае.

Далей у творчым жыцці Івана Гапіенкі зноў ідуць фрыланс заказы, праца на геймдев кампанію, дзе ён працаваў 2 гады, паўтара з якіх у ролі Lead Motion Designer. Таксама ён распрацоўваў новы фільм, які дагэтуль пакуль не змог рэалізавацца. У 2020 годзе з’явіўся фільм «Мары пра космас» («Мара зорак») як дыплом у Беларускай акадэміі мастацтваў, спроба зрабіць праект — прыклад для студэнтаў, як трэба аб’ядноўваць намаганні для складаных задач. На погляд самога аўтара і астатніх эксперымент атрымаўся, у выніку атрымаўся 17-хвілінны фільм для планетарыя. У працы над фільмам удзельнічала тры студэнты трэцяга курса акадэміі мастацтваў, гукарэжысёр з «Беларусьфільма», у канцы фільма выкарыстоўваецца музыка гурта «Навібэнд». Арыгінальная моўная версія фільма беларуская, ён таксама перакладзены на рускую і англійскую. З 2022 года фільм паказваецца ў пастаянным рэпертуары Мінскага планетарыя.

У 2022 годзе Іван Гапіенка сыходзіць з геймдева і сумесна са сваім сябрам Валодзем Няфёдавым адкрывае ўласную кампанію ў Варшаве. Увесь мінулы год Іван Гапіенка працаваў над пяціхвілінным фільмам «Калыханка». Фільм стаў часткай анталогіі фільмаў ад Кракаўскай студыі Pigeon, галоўная мастачка «Калыханкі» — Кацярына Дубовік, гук пісаў і зводзіў Канстанцін Усціновіч, анімацыю рабіла ўкраінская аніматарка Аліна Мілкіна.

Матэрыялы да фільма і трэйлер можна паглядзець тут:

Фільмы Івана Гапіенкі:

«Вечар» (2022)

Evening.jpg

«Мара Зорак» / «Мары пра космас» (2020)

Mary_zorak.jpg

Мастацкі паўнакупальны фільм пра гісторыю касманаўтыкі, пра змену пакаленняў людзей і тэхналогій, нязменным рамантычным імкненні чалавека ў космас. 

«Далей-далей». Метафарычная гісторыя сталення

Father_father.jpg

«Царства Зорак» (2019)

Kingdom_of_Stars.jpg

​Філасофскае даследаванне чалавечай прыроды, нашых лепшых і горшых бакоў

Сайт фільма.

Глядзіце анімацыю і аповед Івана Гапіенкі пра сябе і сваю творчасць:


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип