Беларуская мова можа з’явіцца ў вядомым AI-генератары субцітраў. Але неабходна наша дапамога.

Беларусы хочуць дадаць беларускую мову ў вядомы AI-генератар субцітраў. Вы можаце дапамагчы.


Беларусы стварылі запыт на даданне беларускай мовы ў папулярнай мабільнай аплікацыі Сaptions, якая дазваляе аўтаматычна дадаваць субцітры на вашае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту.

captions.canny.io
Запыт ад карыстальніцы Yana Karslyan на даданне беларускай мовы ў аплікацыю

Зʼяўленне беларускай мовы ў Сaptions дазволіць беларусам не толькі генераваць сабы на беларускай хутка, зручна і якасна, але ў будучыні і перакладаць на беларускую мову відэа, якія спачатку агучваліся на ангельскай, нямецкай ды іншых мовах. Такая логіка ўжо рэалізаваная для АI-перакладу з французскай на ангельскую.

На дадзены момант, запыт на даданне беларускай мовы ў Сaptions патрымалі каля 700 карыстальнікаў, але трэба болей. Мы спадзяемся агульнымі намаганнямі ў нас гэта атрымаецца, бо стваральнікі аплікаціі мусяць хутчэй распачаць працэс.

Каб падтрымаць запыт пераходзьце па спасылцы і націскайце стрэлку ўверх, і пасля проста аўтарызуйцеся праз сацыяльныя сеткі ці праз e-mail. Гэта зойме літаральна 10-15 секунд.

Падтрымаць даданне беларускай мовы ў Сaptions.