У ЗША з'явіцца новы беларускі грамадска-культурны цэнтр

У ЗША стане на адну беларускую прастору больш.  Беларусы Мінеапаліса набылі сабе ва ўласнасць двухпавярховы будынак непадалёк ад даўн таўна. Там плануецца стварыць апартаменты для часовага пражывання ўцекачоў з Беларусі, канферэнц-залу, каворкінг, офісы і цэнтр прыёму і адпраўкі гуманітарнай дапамогі, паведамляе Belarus.info. 


Будынак беларускага цэнтра ў Мінеапалісе

Прыблізная плошча памяшкання 10 000 квардатных футаў, ці каля 929 квадратных метраў.

Арганізатарам і асноўным выканауцам праекта з'яўляецца Павел Сакурэц.

«Насамрэч, мы шукалі будынак ужо гадоў пяць. Увесь час на рынку былі вельмі вялікія кошты. А зараз з’явіўся будынак за чатырыста тысяч, і калі кошт апусціўся да трохсот тысяч, то я вырашыў яго купіць. Колькі людзей дапамагалі яго набыць? Прыблізна дзесяць чалавек склаліся па пяцьдзясят даляраў. Што тычыцца астатніх грошай, то я паклаў задатак сто тысяч і яшчэ дзвесце тысяч мне даюць фінансаванне на пяць гадоў,» — пракаментаваў Павел.

Цяпер плануецца цалкам перабудаваць усё, каб стварыць офісы, каворкінг, залю для выступаў беларускіх артыстаў. «Але самая галоўная мэта, — адзначыў Павел Сакурэц, — гэта зрабіць своеасаблівы хаб.»

Будаўнічыя работы пачнуцца 25 красавіка і будуць доўжыцца ад шасці да васьмі месяцаў. 

«Каб усё зрабіць, неабходна ўкласці яшчэ чатырыста тысяч на рамонт. Таму пабачым, ці буду я браць суду на гэтую суму, бо не хацелася б такія грошы самому выкладаць. Там пабачым.» — дадае арганізатар.

Праект можна падтрымаць фінансава, каб паскорыць працу.

Такім чынам на мапе з’явіцца яшчэ адна беларуская кропка, сярод якіх ужо ёсць гарамадска-культурная зала пры саборы святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне, беларускі цэнтр у Саўт Рыверы, фундацыя Крачэўскага ў Куінз, а таксама шэраг прыходаў беларускіх цэркваў Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку.