Беларускі гурт Molchat Doma выказаўся супраць расійскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны

01.03.2022 Музыка

Музыкі сваю антываенную пазіцыю выказалі ў відэа, якое выклалі на старонцы гурта ў Fаcebook.


274821129_508250410667243_3021765933770049228_n.jpg

«Мы гурт “Molchat Doma” з Беларусі, але маўчаць цяпер катэгарычна нельга – таму што нішто не можа апраўдаць вайну! Тое, што цяпер адбываецца ва Украіне – гэта татальная катастрофа, якая тычыцца не толькі ўкраінцаў, але і мільёнаў людзей з Расиі і Беларусі — бо нас усіх, не спытаўшы, уцягнулі ў гэты сорам» – заявілі творцы.

Гурт паабяцаў частку сродкаў з будучых канцэртаў ахвяраваць на дапамогу пацярпелым ад вайны ўкраінцам.