Беларускі Калегіюм запрашае на навучанне

08.10.2021 Адукацыя

Навучанне адбываецца па індывідуальнай праграме. У аснове — работа на даследчых / творчых семінарах (т’ютары — Ігар Бабкоў, Павал Баркоўскі, Вінцук Вячорка, Ірына Дубянецкая, Ганна Севярынец, Алесь Смалянчук), а таксама на лекцыях і майстар-класах вядомых інтэлектуалаў, навукоўцаў, журналістаў, творчых асобаў.


113.jpg

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. Калі вы студэнт(-ка) малодшых курсаў, у асобных выпадках можа быць зроблена выключэнне.

Дэдлайн для аплікацый — 25 кастрычніка 2021 г.

Пачатак заняткаў — з лістапада 2021 г.

Навучанне бясплатнае і будзе праходзіць анлайн.

Больш пра навучанне ў Беларускім калегіюме чытайце на сайце. Анкета па спасылцы.

belcollegium.by