«Якія мы, беларусы? Як беларусаў успрымаюць іншыя народы? Чаму ў беларускай мове больш за 60 сінонімаў да слова «гора»? А ці сапраўды мы – «мірныя людзі»? А калі б з нашымі адвечнымі нацыянальнымі траўмамі і комплексамі працаваў сапраўдны псіхатэрапеўт – гэтымі пытаннямі задаецца Віталь Рыжкоў у новым аўтарскім праекце «Беларускі характар».
Віталь Рыжкоў – беларускі паэт, перакладчык, лідар рэп-гурта Angst, а таксама лаурэат шматлікіх літаратурных прэмій.
Ягоны праект «Беларускі характар» – гэта блог пра парадоксы і стэрэатыпы беларускай душы. Аўтар шукае адказы на пытанні, якія хвалююць, бадай, кожнага: Якая псіхасаматыка у беларусаў? Што змянілась б, калі б беларусы былі «вольныя людзі»?
Чытайце таксама інтэрв'ю з Віталём Рыжковым
Віталь Рыжкоў: «Мне заўжды хочацца большага ад беларусаў»