Беларускі наклад рамана «Гэй Бэн Гіном» Уладзімера Някляева скончыўся за два дні

Пісьменнік пра гэта паведаміў у сваім Facebook. 


photo_2022-03-27_09-26-41.jpg

«Разам з выдаўцом Зьміцерам Коласам прашу прабачэння ў чытачоў за тое, што на кніжным кірмашы ў Мінску не адбылася абвешчаная на 26 сакавіка прэзентацыя рамана "Гэй Бэн Гіном". Увесь наклад кнігі разышоўся ў першыя два дні працы кірмаша — і на трэці дзень ужо проста не было чаго прэзентаваць» — піша Уладзімір Някляеў.