Пра гэта паведаміла яго старшыня Таццяна Нядбай на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
Нагадаем, Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускі ПЭН-цэнтр 9 жніўня 2021 г.
ПЭН-цэнтр — міжнародная сетка арганізацый, якія аб’ядноўваюць прафесійных літаратараў між іншым з мэтай пашырэння інтэлектуальнага супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесій.
Беларускі Пэн-цэнтр быў заснаваны ў 1989 годзе і ўваходзіў ў міжнародную сетку ПЭН-клубаў. У розныя часы прэзідэнтамі Беларускага ПЭНа былі Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Уладзімір Някляеў, Святлана Алексіевіч. Сёння арганізацыю ўзначальвае паэтка Таццяна Нядбай.