У Вільні пройдуць беларускія калядныя набажэнствы

Беларускі праваслаўны прыход Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні запрашае вернікаў на святочныя набажэнствы з нагоды Раства Хрыстовага.

Afiša

24 снежня адбудзецца святочная вячэрняя літургія. Пачатак — а 21.00. Набажэнства пройдзе па адрасе: Pylimo g. 18, Вільня. Падчас і пасля літургіі хор «Світанак» выканае традыцыйныя калядныя песні.

25 снежня вернікаў чакае святочная літургія, якая пачнецца а 10.30 па адрасе: Bokšto gatvė, 4.

Парафія Святога Барталамея ў Вільні запрашае беларускіх каталікоў на калядныя набажэнствы.

sluzby.jpg

24 снежня (серада) а 22:00  пачнецца пастэрка, а на Раство, 25 снежня, святая імша адбудзецца ў 10:00 і ў 12:00. Адрас: Uzupio g. 17A.

Паглядзець падборку калядных мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой можна па спасылцы.