Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава адсвяткаваць Каляды, мы падкажам. Калядныя сустрэчы ды майстар-класы, святочныя экскурсіі ды батлейкі, калядныя спектаклі і кірмашы, канцэрты беларускіх музыкаў — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!
22 снежня, у панядзелак, у музеі Якуба Коласа адбудзецца імпрэза «Прыйшла Каляда!».
Калядоўшчыкі штогод апранаюцца ў яркія касцюмы, часта ўпрыгожваючыся маскамі. Яны ходзяць па дамах, спяваюць калядкі — песні, якія расказваюць пра зіму, Каляды і пра добрыя справы.
Прыходзячы ў хату, калядоўшчыкі не толькі весяляць гаспадароў, але і прыносяць з сабой поспех і дабрабыт. Гаспадары частуюць іх прысмакамі, пірагамі і іншымі пачастункамі, а часам і дораць невялікія падарункі.
З дапамогай фальклорнага ансамбля «Млынок» дзеці пазнаёмяцца з традыцыйнымі віншаваннямі калядоўшчыкаў, абрадам «Ваджэнне казы», прымуць удзел у калядных гульнях.

24 снежня і 6 студзеня ў комплексе «Вялікае княства Сула» Каляды прапануюць перажыць у фармаце тэматычнай вячэры «Калядная спадчына Беларусі». Падчас свята госці не проста назіраюць, а становяцца часткай абрадаў — у тым ліку «Калядных цароў» і «Пячы ката».
Для гасцей рыхтуюць святочную вячэру з традыцыйных страў, якія ў беларускай культуры звычайна гатавалі толькі раз на год — падчас калядных тыдняў.
У Суле Каляды існуюць пераважна ў фармаце турыстычнага досведу, дзе абрад адаптаваны пад удзел гасцей.
25 снежня, у чацвер, у Лошыцкім маёнтку ладзяць зімовы баль.
Да ўдзелу запрашаюцца толькі пары: дама і кавалер.
Дрэс-код: касцюм-тройка, фрак, смокінг (кавалеры), сукенка ў падлогу (дамы).
Карта балю:
Музычная праграма «У гасцях у казкі» з удзелам лаўрэткі міжнародных конкурсаў Ірыны Лой (сапрана).
Каляды ў Музеі народнай архітэктуры і побыту аднаўляюць не як шоу, а як абрад.
Аснова праграмы — калядны абыход, у якім могуць паўдзельнічаць і госці музея: калядоўнікі віншуюць гаспадароў, гучаць абрадавыя песні, у тым ліку «Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць», з’яўляюцца калядныя персанажы і бэтлеемская зорка. Асобнае месца займае батлейка — традыцыйны лялечны тэатр.
Акрамя абыходу, наведвальнікі змогуць далучыцца да калядных заняткаў — гульняў, танцаў, вырабу ўпрыгажэнняў, а таксама да варажбы.
Кінаканцэрт Івана Кірчука «Калядныя ігрышча» ў Мінску (12+)

31 снежня, у сераду, у кінатэатры «Піянер» адбудзецца кінаканцэрт Івана Кірчука «Калядныя ігрышча».
У праграме:
— ігра на народных музычных інструментах;
— вакальнае выкананне песень;
— паказ неігравых фільмаў пра музычную народную творчасць, пра песенныя традыцыі Беларусі.
Цудоўная магчымасць праводзіць стары год у кампаніі спадара Івана па добрых калядных традыцыях.
Па 15 студзеня ў «Фальварку Раскоша» Каляды адзначаюць не ў пэўны час, а па пярэдняй замове. Праграма іх інтэрактыву створаная вакол адноўленага абраду: з каляднымі персанажамі, танцамі, карагодамі і гульнямі.
Наведвальнікам таксама гатуюць традыцыйны абед у карчме, ладзяць майстар-класы і прапануюць заданні і гульні.
Фармат святкавання разлічаны на розныя сцэнары, а пры жаданні можна застацца на ноч.
25 снежня філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на майстар-клас па вырабе калядных свечак з гатовай васковай вашчыны.
Кошт — 10 рублёў. Усе матэрыялы дадуць.
Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі 27 снежня запрашае на майстар-клас па вырабе чырвонага агністага каня. Кожны зробіць сабе сімвал надыходзячага года. А каб надаць агністаму каню беларускага каларыту, прапануюць зрабіць яго з ільняных нітак.
Кошт — 10 рублёў. Усе матэрыялы дадуць.
25 снежня ў Новым замку ладзяць паказы музейнай батлейкі «Раство Хрыстова».
Пасля батлейкі вы зможаце наведаць экспазіцыю Новага замка.
26 снежня, у пятніцу, а таксама ў суботу, трэцяга студзеня, Музей гісторыі рэлігіі ладзіць калядны шпацыр «Віфлеемскі цуд на вулачках Гародні».
Вас чакае:
— Экскурсія ў Музеі гісторыі рэлігіі, падчас якой вы пазнаёміцеся з гісторыяй і традыцыямі свята Божага Нараджэння;
— прагулка па святочным Гродне;
— наведванне каталіцкіх і праваслаўных храмаў. Вы зможаце ўбачыць самую старую батлейку ў Беларусі!
— майстар-клас па стварэнні каляднай зоркі;
— дэгустацыя дэсерту ў рэстаране;
— святочная праграма ў Лютэранскай царквы Святога Іаана.
6 студзеня ў Мірскім замку — традыцыйны дзіцячы калядны баль. Запрашаюць кавалераў і дам ад 6 да 12 гадоў.
Удзельнікі балю не толькі атрымаюць урокі прыдворнага этыкету, пакажуць сваё майстэрства ў старадаўніх танцах, атрымаюць асалоду ад гульняў і загадаюць жаданні.
Разам з казачнымі персанажамі дзеці выправяцца ў падарожжа ў свет танцаў, гульняў і загадак паводле казкі «Шчаўкунок».
Вытанчаныя бальныя паўзы змяняюцца вясёлымі конкурсамі і гульнямі, а класічныя менуэты і паланэзы спецыяльна адаптаваны для дзяцей — лёгка, весела і зусім не нудна. А напрыканцы балю кожнага ўдзельніка чакае падарунак.
10 студзеня, у суботу, у Мірскім замку — традыцыйны Калядны баль.
Таямнічыя маскі і сілуэты, вытанчаныя ўборы і жывая музыка — дазвольце сабе крышачку заблукаць у XVIII стагоддзі!
Вас чакаюць танцавальныя майстар-класы, сюрпрызы і фуршэт.
Дрэскод: для паноў — строгі гарнітур, для паненак — сукенка (пажадана ў стылі XVIII стагоддзі) і абутак без абцасаў. Просяць дапоўніць вобраз маскай.

У нядзелю, 21 снежня, у краме «Кропка» граюць дзіцячы-спектакль-батлейку «Мышыныя Каляды».
Запрашаюць у свет цудаў, дзе на гарышчы маленькія мышаняты зладзілі сапраўдныя Мышыныя каляды — вялікую, шумную і вельмі вясёлую забаву на старадаўні лад.
23 снежня ў краме «Кропка» ладзяць калядныя спеўкі.
Тут гавораць пра традыцыі беларускіх Калядаў і вучацца, як можна адсвяткаваць Каляды ў гарадской прасторы. А таксама шмат вучаць і спяваюць беларускіх калядных песень. А там і выправяцца разам калядаваць у Вільні!
Вядоўца — Святлана Чакушка, этнаспявачка, лідарка гурта традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», выкладчыца традыцыйнага спеву.

У нядзелю, 21 снежня, у Сакрамэнта завітвае з каляднай батлейкай акцёр Алесь Ждановіч, ён жа Маляваныч.
Збіраюцца разам ўсёй грамадой, хто на лісапедзе, хто на лыжах, хто проста ўскач па лужынам, ці сумётам ... у тое месца, дзе нас не дагоняць!
Ні злоба, ні цёмная зайздрасць, ні пустыя клопаты! У светлае, вясёлае ДЗЯЦІНСТВА!
Вас чакае:
— Гісторыя беларускай батлейкі
— Казкі, вершы, гульні, забавы для дзяцей
— Рэканструкцыя старажытнага батлеечнага спектакля «Салдат і чорт»
— Тэатр ценяў
20 снежня Лявон Вольскі і Павел Трыпуць граюць у Варшаве калядны акустычны канцэрт.
Дуэт з дзвюх гітар і адмысловы калядны рэпертуар падораць святочны настрой. Увіткі каштуюць ад 75 злотых. У кошт квітка ўваходзіць прывітальны напой.

29 снежня, у панядзелак, коцікі вашых сардэчак NAVIBAND граюць утульны калядны канцэрт у варшаўскім касцёле (Kościół św. Aleksandra, plac Trzech Krzyży). Квіткі каштуюць ад 129 злотых.
У суботу, 20 снежня, Познанскі Спеўны Сход запрашае ўсіх і кожнага ў гасцінны дворык Барака Культуры сустракаць Каляду.
Парадуюць нечаканымі героямі, прыгожымі спевамі, гульнямі ды варажбой на будучы год. Як Каляду сустрэнеш, такі і год станецца! То цягніце для калядоўшчыкаў мандарынак, шакаладу, сала ды ўсяго, чым багатыя!
Уваход вольны, пачастункі вітаюцца!
У нядзелю, 21 снежня, у Шчэціне ладзяць каляднае свята для дзетак.
Вас чакае займальная праграма, салодкія пачастункі, радасныя эмоцыі і, вядома, падарункі для дзяцей! Будуць салодкія пачастункі, але пры жаданні можна прынесці і нешта сваё.
У суботу, 20 снежня, у Беластоку адбудуцца заняткі па беларускіх традыцыйных калядных спевах.
Вас чакае сустрэча з Вольгай Барышнікавай, даследчыцай-этнамузыкалагіняй, выкладчыцай традыцыйнага спеву, інструменталісткай, лаўрэаткай міжнародных конкурсаў.
Пад апекай Вольгі Барышнікавай будзеце вывучаць калядныя песні і ствараць сабе і адно аднаму святочны настрой.
У суботу, 20 снежня, беларусы Куява-Памор’я збіраюцца на калядна-святочную бяседу.
У праграме:
— Навагодні святочны квіз з прызамі
— Прыемны пачастунак
— Майстар-клас для дзетак з аніматарам — аздабленне драўляных ялінак
— Караоке і спяванне песень, праектар таксама будзе
— Гарбата і кава — каб сагрэцца ў зімовы дзень
Можаце прыносіць свае стравы да стала! Прыносьце дзіцячыя малюнкі на тэму «Мая навагодняя мара» — зробяць выставу
Вас чакае:
— варштат па вырабе калядных аздоб;
— сумесныя спевы калядак;
— прэзентацыя калядных традыцый;
— традыцыйныя танцы.
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.