23 — 26 траўня ў Варшаве ў Палацы Культуры і Навукі пройдзе міжнародны кніжны кірмаш, у межах якога будзе працаваць і стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь» (stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN). Пра гэта паведамляе арганізатар стэнда Інстытут беларускай кнігі.
Час працы беларускага стэнда:
23 траўня, чацвер: 10.00 — 18.00
24 траўня, пятніца: 10.00 — 19.00
25 траўня, субота: 10.00 — 19.00
26 траўня, нядзеля: 10.00 — 17.00
На стэндзе можна будзе набыць кнігі выдавецтваў SkarynaPress, Chabor, hochroth Minsk, Miane Niama, «Янушкевіч», Słowianka, Полацкія лабірынты, Fundacja Kamunikat.org, Gutenberg Publisher і іншых.
Што ў праграме?
23.05, чацвер
16.30 — 17.20 Раман Абрамчук «Вершы для храмаў, сіза, ічу» (выдавецтва hochroth Minsk Дзмітрыя Строцава) Старт продажаў. Сустрэча з аўтарам, аўтограф-сесія.
24.05, пятніца
12.00 Старт продажаў «Ззяння» Стывена Кінга з аўтограф-сесіяй перакладчыцы Насты Карнацкай (выдавецтва «Янушкевіч»).
13.00 — 13.50 Аляксандр Лукашук «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода», аўтограф-сесія. Падчас сустрэчы будзе магчымасць атрымаць кнігу за ахвяраванне для Людзей слова ў турме.
16.00 — 17.00 Аўтограф-сесія Лявона Вольскага, ілюстратара кнігі А. Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба» (выдавецтва «Янушкевіч»).
17.30 — 18.20 Сустрэча і аўтограф-сесія з аўтаркай Янай Вольскай, «Ашуканкі» (выдавецтва Słowianka).
25.05, субота
13.00 — 13.50 Старт продажаў кнігі Сашы Гук «Соня, стой!» (выдавецтва Gutenberg Publisher).
14.00 — 14.50 Максім Знак «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі». Старт продажаў (выдавецтва «Полацкія лабірынты»).
15.00 — 15.50 Аўтограф-сесія з Уладзімерам Арловым (Fundacja Kamunikat.org).
16.00 — 16.50 Аўтограф-сесія з Алесем Аркушам (Fundacja Kamunikat.org).
17.00 — 17.50 Аўтограф-сесія са Змітром Бартосікам (Fundacja Kamunikat.org).
*У праграме стэнда магчымыя змены
Арганізатар стэнда — Інстытут беларускай кнігі
З поўнай праграмай Варшаўскага кірмашу можна азнаёміцца тут.