Якія бываюць беларускія мастакі? Новы выпуск «Каля Культуры»

10.06.2022 Мастацтва

Адказны за мастацтвазнаўства ў беларускім сегменце Youtube Мікіта Моніч выпусціў новае відэа, у якім распавядае пра самых значных беларускіх мастакоў з самых старажытных часоў да пачатку дваццатага стагоддзя.


«Які кульурніцкі пантэон беларусаў? Канон, які быў бы неабвязковым для захаплення, але абавязковым для таго, каб яго ведаць. У гэтым выпуску "Каля Культуры" Мікіта Моніч пастараўся ахапіць максімальную колькасць беларускіх мастакоў ад самых старажытных часоў да пачатку дваццатага стагоддзя, каб ахапіць усю іх разнастайнасць і даць кірунак пошуку», — паведамляюць пра змест відэа ў яго апісанні.

Выпуск пачынаецца фрэскамі з Полацкага сабора, а заканчваецца працамі Ваньковіча, Хруцкага і Рушчыца. Відэа шматспадзеўна заканчваецца словамі «Працяг будзе».