Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.

«Беларуская вёска» і «рускі-польскі-яўрэйскі горад» — адкуль гэта? Ці так сапраўды было? Чаму беларусы зніклі з гарадоў і як туды вярнуліся? Якія траўмы і комплексы нашы бацькі і бабулі прынеслі з вёскі? Да чаго тут Расія, Сталін, Хрушчоў і Лукашэнка? Урэшце, калі для беларусаў гарады сталі «малой радзімай» і чаму пратэсты 2020 года — гарадская рэвалюцыя? Адказы — у нашым відэа. Нязгодныя? Запрашаем у каментары!
Папярэднія выпускі гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» глядзіце па спасылцы.