Беларусы стварылі петыцыю з патрабаваннем спыніць вайну ва Украіне.
«Шаноўныя беларусы! З 24.02.2022 мы з вамі з’яўляемся сведкамі вераломнага нападу Расіі на суверэнную Украіну.
Яшчэ мы не ачунялі пекла падзей 2020-га года, яшчэ не справіліся з рэпрэсіямі і іх наступствамі, а тыраны ўжо ўцягнулі беларускі народ у свае новыя злачынствы сусветнага маштабу — нашу з вамі мірную краіну выкарыстоўваюць для агрэсіі супраць нашых суседзяў і братоў — насуперак нашай волі.
У такіх абставінах патрабуецца неадкладна заявіць сусветнай супольнасці нашу пазіцыю: беларусы за мір, за спыненне вайны ва Украіне, за вывад расійскіх войскаў з нашай тэрыторыі.
Мы з вамі амаль месяц жывем з ярмом агрэсараў. У нас у руках няма зброі, але ў нас ёсць наш голас».
Далучайцеся да падпісання звароту.