Беларусы запусцілі новы брэнд адзення Rabi Pilna — са словамі Кастуся Каліноўскага

Пакуль што ў калекцыі праекта, што паўстаў у Вільні, толькі цішоткі з цытатамі Кастуся Каліноўскага з «Мужыцкай праўды» і «Лістоў з-пад шыбеніцы».


цішотка з цытатай Каліноўскага 1

Першая калекцыя футболак называецца «Jaśko, haspadar z pad Wilni». Так падпісваў свае артыкулы-звароты ў «Мужыцкай праўдзе» Кастусь Каліноўскі.

цішотка з цытатай Каліноўскага 2

Як пішуць стваральнікі Rabi Pilna, калекцыя прысвечана 160-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.

цішотка з цытатай Каліноўскага 3

Кошт цішотак — 30 еўра плюс кошт дастаўкі.

3% ад кошту пойдзе на ўшанаванне памяці паўстанцаў на Дзядзы ў Вільні.

budzma.org