• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.12.2022 | Беларусы свету

Беларусы зрабілі праект Leleka у падтрымку дзяцей з Украіны

З сакавіка 2022 года каманда валанцёраў пераважна з Беларусі пачала ствараць дабрачынны праект Leleka, які дапамагае ўкраінскім дзецям зарабіць на сваёй творчасці. Сузаснавальніца праекта Аляксандра Ламачэнка для радыё Ўнэт распавяла, як працуе платформа і колькі грошаў дзеці з Украіны ўжо змаглі атрымаць за свае малюнкі.


snиmok-ekrana-2022-12-06-v-10.23.19.png
Скрыншот з платформы leleka.me

30 валанцёраў з пачатку сакавіка пачалі працаваць над стварэннем адмысловай платформы Leleka на якой можна набыць малюнкі дзяцей з Украіны. Сваю творчасць маленькія мастакі дасылаюць арганізатарам праекта, пасля дызайнеры ўручную апрацоўваюць малюнкі і далей выява выстаўляецца на продаж. Агулам у праекце паўдзельнічалі ўжо 5 тысяч украінскіх дзяцей якія даслалі 16 тысяч прац.

За распрацоўку тэхнічнай часткі праекта адказвае Павел Лібер. Дызайнеры апрацавалі ўжо 12 тысяч малюнкаў. У камандзе таксама ёсць маркетLолагі, якія рэдактуюць тэксты дзяцей, якімі аўтары суправаджалі свае малюнкі. А таксама каманда пастаянна шукае каналы продажу работ: каб дзеці маглі зарабіць як мага больш. Напрыклад, пад Каляды на сайце etsy.com запусцілі продаж набораў святочных паштовак. Для большага прасоўвання дзіцячай творчасці плануецца рабіць і іншыя фізічныя прадукты з малюнкамі.

snиmok-ekrana-2022-12-06-v-10.40.30.png
Скрыншот з платформы leleka.me

Украінскія дзеці з дапамогай праекта агулам змаглі зарабіць 15 тысяч еўра. Усе грошы ад продажу мінус VAT і плацежнай камісіі партнёраў пералічаны непасрэдна на банкаўскі рахунак бацькоў дзетак. Сам праект не бярэ камісіі і з’яўляецца поўнасцю валанцёрскім.

«Дзеці, якія ўдзельнічаюць у праекце адчуваюць сябе патрэбнымі, што яны могуць таксама нешта зрабіць. Дзеля гэтага мы і стварылі праект. Але часта свае грошы дзеці далей адпраўляць на дабрачыннасць».

75-80 % мастакоў якія дасылаюць свае малюнкі, гэта дзеці, якія знаходзяцца ва Украіне. Самому маленькаму з іх 8 месяцаў. Але дасылаюць свае працы пачаткоўцы рознага ўзросту, у розных стылях і з рознымі сюжэтамі. Для зручнасці на сайце выявы разбіты па катэгорыях і можна абраць малюнкі толькі, напрыклад, з чырвоным колерам, ці з жывёламі, ці намаляваныя ў пэўнай тэхніцы.

lamanchanka.png

Аляксандра Ламанчанка адзначае, што ў праекта ёсць тры катэгорыі пакупнікоў. Найперш, гэта жыхары краін-суседзяў Украіны, якія добра ведаюць сітуацыю і хочуць непасрэдна падтрымаць яе жыхароў. Другая катэгорыя — гэта пакупнікі з ЗША, Францыі, Брытаніі і іншых краін Заходняй Еўропы, якія ўжо больш уважліва выбіраюць малюнкі, раздрукоўваюць іх пад пэўныя мэты, напрыклад, каб упрыгожыць свой дом. Таксама платформай Leleka карыстаюцца камерцыйныя кампаніі, каб стварыць крэатыўны мерч.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага

Суд над палітвязняволенай распачнецца ўжо 7 лютага, паведамляюць праваабаронцы.   Наталлю затрымалі ў Мінску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

valiancina_shauchenka
Мастацтва Беларусы свету

Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане

Беларускі-брытанскі тэатральны рэжысёр і акцёр Уладзімір Шчэрбань, вядомы апошнім часам як стваральнік сотняў па-майстэрску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура Асоба

Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»

Сёння, 4 лютага, спаўняецца 85 гадоў з дня смерці паэта, пісьменніка і перакладчыка Алеся Гурло. У дзень памяці...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага
    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип