Учора мусіў скончыцца тэрмін утрымання Паўла, але яго адвезлі ў Следчы камітэт, а дома правялі вобшук і канфіскавалі тэхніку, паведамляе Symbal.by.
Стала вядома, што яго справу будуць разглядаць па 342 артыкуле — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх караюцца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Зараз Павел Белавус знаходзіцца ў следчым ізалятары.