Паўлу Белавусу далі чарговыя 7 сутак арышту

Сёння адбыўся чарговы суд над Паўлам Белавусам. Яму прысудзілі яшчэ 7 сутак па артыкуле 19.1 (дробнае хуліганства). Павел Белавус так і не выйшаў учора з ІЧУ на Акрэсціна. Яго зноў перазатрымалі.


r73p1pt1l7k8nm1nj8jres4xf0bxmb2b.jpg

19 лістапада суддзя Ленінскага раёна Юлія Шут арыштавала Паўла Белавуса па ч. 1 арт. 24.23 КаАП на 15 сутак арышту. А 6 снежня суд Ленінскага раёна пастанавіў пакараць Паўла яшчэ 13-сутачным арыштам. У няволі Павел знаходзіцца ўжо больш за месяц — яго затрымалі 15 лістапада.