• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.11.2018 | Грамадства

Якім будзе свет, калі ў ім не стане гвалту супраць жанчын

У паўсядзённым жыцці тэму гвалту заўважаць не любяць. Яе свядома абмінаюць альбо папросту пераводзяць фокус на абмеркаванне людзей, якія ад яго пацярпелі. Пра дыскрымінацыю ў дачыненні да ўразлівых групаў згадваюць збольшага ў святле “вострых” падзеяў ці сімвалічных датаў. Учора была адна з іх. Дваццаць пятага лістапада — Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту супраць жанчын. У розных культурах ён мае розныя формы, і некаторыя праявы, на жаль, дагэтуль лічацца “нормай”. Але цяпер не пра гэта. Давайце паспрабуем уявіць свет, у якім увогуле не будзе такой сістэмнай з’явы. Што зменіцца?

Перш за ўсё супрацьдзеянне хатняму гвалту на ўзроўні заканадаўства стане звычайнай справай у кожнай краіне. Болей за тое, яно будзе працаваць, а не проста займаць радок у кодэксе. Выслоўі накшталт “б’е — значыць любіць” і парады “не выносіць смецця з хаты” атрымаюць пазнаку “састарэлае і некарэктнае выказванне”, і нікому ў галаву не прыйдзе выкарыстоўваць іх у журналісцкіх матэрыялах альбо рэкламных кампаніях.


Чаму правалілася ініцыятыва супраць хатняга гвалту


Што да сям’і, то пераасэнсаванне гэтага панятку будзе мець на мэце бяспеку і камфорт. Знікнуць прымусовыя і дамоўныя шлюбы (не палянуйцеся, зазірніце ў Гугл — і вы здзівіцеся, наколькі сёння гэта распаўсюджаны феномен), скончацца выкраданні дзяўчат, і іх лёс болей не будзе вымярацца грашыма. У прыватнасці, у Індыі жыццё жанчын будзе значыць болей за жыццё святарнай жывёлы. Панятак “шлюбны абавязак” таксама застанецца ў мінулым, а згвалтаванні і прымус да сэксу ў сям’і пачнуць разглядаць у межах Крымінальнага кодэкса.

Фотапраект, прысвечаны пратэсту супраць згвалтаванняў і пашырэння руху абароны кароваў у Індыі.

Аўтар — Суджатрa Гош (Sujatro Ghosh)

Мы нарэшце пазбавімся публічных масавых заклікаў “нараджаць болей”, а кожная размова пра шматдзетныя сем’і абыдзецца без едкіх каментароў альбо экзальтаваных пасажаў пра “місію і сапраўдную прыроду” жанчыны. І ведаеце, ніхто не будзе зважаць на кармленне дзяцей грудзьмі ў публічнай прасторы. Гучыць неверагодна, праўда?

У гэтым новым свеце не будзе карнай гінекалогіі. Ты без страху і напружання пойдзеш на прыём, бо не пачуеш там болей недарэчных пытанняў і абразаў. Доктар(ка) будзе паводзіцца з павагай і тактам, звяртаючы ўвагу на знакі твайго цела. Я ўжо маўчу пра тое, што жанчына не застанецца без медычнай дапамогі толькі таму, што лекар у яе мясцовасці — мужчына і рэлігія забараняе яму да жанчын дакранацца.

А памятаеце пра прымусовыя аперацыі на геніталіях, якія былі для многіх дзяўчынак смяротным выракам? Іх болей няма. Селектыўныя аборты толькі таму, што эмбрыён аказаўся “не таго полу”? Карэкцыйныя згвалтаванні праз сэксуальную арыентацыю ды гендарную ідэнтычнасць? Цяжкая, але ўжо гісторыя.

Гвалт у дачыненні да жанчын падчас ваенных канфліктаў не будзе замоўчвацца, а сэксуальнае рабства і гандаль жанчынамі не трапіць у “сляпую зону” антытэрарыстычнай рыторыкі.

Чырвоным колерам вылучаныя рэгіёны з найбольшай дыспрапорцыяй і перавагай нованароджаных мужчынскага полу, 2012.

 

Жанчыны на працы перастануць асцерагацца заляцанняў, бо харасмэнт будзе не здзеклівай прыпевачкай у сацыяльных сетках, а непрымальным варыянтам паводзінаў. “Няўжо такое сапраўды здаралася?” — спытае нехта. Шкада, памяць кароткая, але мы й самі часам забываем, што ў 2018-м у Беларусі існуе спіс забароненых для жанчын прафесій. Хутка яго адменяць. Цяпер даследчыкі пішуць, што каб дасягнуць эканамічнай роўнасці ва ўсім свеце, нам спатрэбіцца 217 гадоў. Але, можа, здолеем і раней, калі не будзем заплюшчваць вочы на заробкавы дысбаланс і прадукаваць лухту пра “жаночыя” і “мужчынскія” мазгі.

За актывізм і палітычную дзейнасць вы ніколі не пачуеце ад сацыяльных службаў “забяром дзяцей”, як часам адбываецца ў Беларусі, і не пройдзеце праз фізічныя катаванні, што з’яўляецца надзённай рэчаіснасцю Саудаўскай Аравіі. Там пакуль кансерватыўная частка краіны радыкальна супраць, што жанчыны ў 2013 годзе атрымалі магчымасць ездзіць на ровары, а ў 2018 — першыя правы на кіраванне аўтамабілем.

Можна яшчэ доўга пералічваць змены, якія адбудуцца з гэтым светам, змены, якія робяцца ўжо сёння нашымі сіламі.

 

Таня Сяцко

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 02.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 02.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 02.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 02.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 02.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип