Жадаеш стаць брокерам сацыяльнага капітала і рэалізаваць свой праект? Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае на навучальны курс “Біржа ідэй”, прысвечаны развіццю гарадскіх і вясковых супольнасцяў.
Прыняць удзел могуць людзі любога ўзросту, з рознымі захапленнямі і з розных гарадоў, мястэчак і вёсак Берасцейшчыны. Галоўнае – мець вялікае жаданне зрабіць месца, у якім жывеш, больш камфортным, даступным і прываблівым.
У рамках курса ўдзельнікі і ўдзельніцы не толькі пройдуць тэарэтычнае навучанне, але распрацуюць і змогуць рэалізаваць уласныя ініцыятывы любой тэматыкі, скіраванай на мясцовыя праблемы. Вітаюцца дзеянні з удзелам прадстаўнікоў уразлівых груп: вясковай моладзі або моладзі са спальных раёнаў, людзей з інваліднасцю, людзей, якія ўшчэмленыя ў сваіх правах, людзей сталага ўзросту.
Як усё будзе адбывацца:
- Удзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з паспяховымі практыкамі па арганізацыі культурных, сацыяльных, экалагічных і іншых івэнтаў і ініцыятыў.
- Вопытныя трэнеры і трэнеркі з розных гарадоў падзеляцца сваім досведам, дадуць парады па ідэях, агучаных удзельнікамі курсу.
- Пасля ўдзельнікі і ўдзельніцы навучацца вырашаць праблемы сваіх супольнасцяў пры дапамозе крэатыўных праектаў і ініцыятыў з актыўным уцягваннем жыхароў.
- І ўрэшце, пасля дапрацоўкі сваіх ідэй, удзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца, як знайсці партнёраў сярод гарадскіх службаў, некамерцыйных арганізацый, творчых ініцыятыў і бізнесу.
Каб прыняць удзел у навучальным курсе, трэба падаць заяўку: https://goo.gl/yLCYZ6.
Прыём заявак будзе адкрыты да 23:59 7 лютага. Адбор удзельнікаў і ўдзельніц будзе праходзіць на конкурснай аснове. Пры адборы перавага будзе ў тых, хто зможа прыняць удзел ва ўсіх трэнінгах.
Даты трэнінгаў і тэмы (месца правядзення – г. Берасце):
9-10 лютага – “Як прыдумаць крэатыўную ідэю для сваёй супольнасці”;
2-3 сакавіка – “Як з ідэі стварыць ініцыятыву і вырашыць праблему праз актыўны ўдзел супольнасці, уключаючы ўсіх”;
13-14 красавіка – “Як зрабіць сваю ініцыятыву больш прыкметнай: адвакатаванне і праца з медыя”.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на харчаванне (абед і кава-паўза), пражыванне (для іншагародніх), падрыхтоўку раздатачных матэрыялаў. Транспартныя выдаткі не кампенсуюцца.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з праграмай, звяртайцеся па электроннай пошце dzedzich.video@gmail.com або тэлефоне +375 29 801-01-47 (Дзяніс).
Курс ладзіцца ў межах супольнай ініцыятывы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацыі, CityDog.by, vitebsk4.me, “Бінокль”, “Рэгіянальнай газеты”, АРР “Дзедзіч”.
Паводле арганізатараў