У кастрычніку ў боце «Будзьма разам!» (@Budzma_razam_bot) у абвестцы пра мерапрыемства клуба «Lićviny» «Курс маладога байца ў Вільні» быў памылкова ўказаны адрас CreateCulture Space, прасторы, якая не мела нічога агульнага з арганізацыяй і правядзеннем згаданай іпрэзы.
Усе абвесткі ў «Будзьма разам!» маюць шаблонную структуру, але апрацоўваюцца ўручную. Праз вялікі аб’ём інфармацыі аператар не праверыў шаблон у частцы «Дата-Час-Месца», які падчас падрыхтоўкі тэксту скапіяваўся з абвесткі пра зусім іншае мерапрыемства ў тым самым горадзе.
Мы прыносім прабачэнні калектыву CreateCulture Space і нашым чытачам за такую недапушчальную недакладнасць.