• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.02.2016 | Афіша Гісторыя

“Біяграфія Гародні”. Сустрэча з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам 6 лютага

6 лютага (субота) Цэнтр публічнай гісторыі Еўрапейскага каледжу Liberal Arts у Беларусі (ECLAB) запрашае ўсіх жадаючых на публічную сустрэчу з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам «Біяграфія Гародні, пераказаная гісторыкам: досвед гарадскіх даследаванняў сучаснай Беларусі».

20

Асноўнай тэмай лекцыі – ці, дакладней, сустрэчы-дыялогу – будзе спроба прэзентаваць галоўныя напрамкі даследаванняў мінулага Гародні ды асабісты досвед выступоўцы ў прасоўвання гістарычных ведаў у сферу публічнай гісторыі.

Сучасная Гародня – не зусім тыповы беларускі горад, своеасаблівай візітнай карткай якога была і застаецца гэтак званая польскасць. Нават у савецкія часы тут заўсёды прысутнічаў міф пра крэсовы «Grodno». Толькі калі раней ён быў сумбурным, сентыментальна-рамантычным, дык цяпер ператварыўся ў легенду і нават стаўся часткай нацыянальнага канону, што праўда, суседняй польскай дзяржавы.

Разам з тым, спробы стварыць гісторыю іншай – яўрэйскай, праваслаўнай, беларускай ці нават савецкай – Гародні прыводзілі да таго самага: паўставаў у найлепшым выпадку толькі кавалак краявіду, пэўная яго частка, якая ўвесь час была ў проціпастаўленні да іншых. У выніку стасавання розных сістэм каардынат у дачыненні апісання мінулага мы сёння маем нават не гістарычную мазаіку, а некалькі паралельных сусветаў, якія зводзяцца адзін да аднаго толькі геаграфічна. Гэта часамі выглядае так, быццам бы гарадзенец-паляк існаваў зусім у іншым горадзе, чым мясцовы яўрэй, рускі ці беларус. Фактычна, сёння гісторыя Гародні падзеленая на асобныя падзеі ды персанажаў, якія разам ствараюць пэўную культурную ды ідэалагічную «хімеру».

Гэтыя супярэчнасці асабліва востра праявіліся падчас уніфікацыі гарадской прасторы, якую мы перажываем у Беларусі цягам апошняга часу. Прычым ролю галоўнага «інтэрпрэтатара» мінулага ўзялі на сябе нават не нейкія містычныя ідэолагі, а… прарабы, якія ператварылі тую ж Гародню ў вялікую будаўнічую пляцоўку. Вонкавыя змены, якія закранулі аблічча горада, не толькі зноў нагадалі аб праблеме пошуку яго тоеснасці, але і прымусілі частку гарадзенскіх гісторыкаў да больш актыўнага дыялогу з уладаю ды грамадствам.

Мы паспрабуем закрануць некалькі пытанняў:

  1. Асноўныя этапы фармавання гістарычнай прасторы Гародні: вобразы «польскага», «савецкага» ды «беларускага» горада;
  2. «Гродназнаўства», ці досвед удзелу ў напісанні падручніка па гарадской гісторыі;
  3. Кароткі гістарыяграфічны аналіз сучасных даследаванняў, прысвечаных гісторыі Гародні, і іх праекцыя на гарадскі ландшафт.

Пра лектара:

Андрэй Чарнякевіч нарадзіўся ў 1974 г. у Гародні. Скончыў гістарычны (1996) ды юрыдычны (1998) факультэты ГрДу. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Политика Польши на оккупированной территории Беларуси 1919–1921» (2001). Магістр культуралогіі Варшаўскага ўніверсітэта (2004). Працаваў дацэнтам кафедры эканамічнай тэорыі ГрДу (2001–2012). Дактарант факультэта паліталогіі ды журналістыкі Універсітэта імя А. Міцкевіча ў Познані (з 2013-га). Займаецца даследаваннем беларускага нацыянальнага руху, беларуска-польскіх адносінаў, гісторыяй БНР. Апошняя яго кніга выйшла ў 2015 г. пад назвай «Нараджэнне беларускай Гародні».

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook

Як трапіць у ECLAB:

Уваход праз прахадную, якая знаходзіцца на супрацьлеглым баку ад кафэ ENZO – крыху наўскос цераз пляцоўку / аўтастаянку.
Праз прахадную ідзіце смела, нягледзячы на ​​турнікет. Вы трапіце ў панадворак. Ідзіце прама да прыступак, падымайцеся, уваходзьце ўнутр.
Увайшоўшы, трэба павярнуць налева па калідоры і ісці да канца – там будзе лесвіца на трэці паверх. (УВАГА: лесвіца пры ўваходзе не вядзе на трэці).
На трэцім паверсе вы ўбачыце жалезную дзвер з кодавым замком – яна не зачынена, смела цягніце за ручку і ўваходзьце.
Па калідоры налева ўбачыце нашы аўдыторыі №12, №13 і №14.

eclab.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип