Віншуем пераможцаў бліц-віктарыны цмока ад “Будзьмы”!

Дзякуй вам, шаноўныя ўдзельнікі бліц-віктарыны!

Цмок і “Будзьма!” шчыра ўсцешаныя вашай актыўнасцю і дасканалымі ведамі! Мы падвялі вынікі і гатовыя ўзнагародзіць пераможцаў.

Эксклюзіўныя калядныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” атрымаюць не толькі першыя 3 цмоказнаўцы! Яшчэ 5 чалавек, якія таксама правільна адказалі на мудрагелістыя пытанні Цмока атрымаюць невялічкія заахвочвальныя прызы.

Такім чынам калядныя супер-прызы ад Цмока атрымліваюць:

  1. Яўген Брытанаў 
  2. Ягор Хаванскi 
  3. Андрэй Бука

Віншуем!

Заахвочвальныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” чакаюць таксама наступных цмоказнаўцаў:

  1. Ілля Мітраховіч
  2. Марыся Лось
  3. Ірына Шуваева
  4. Зміцер Курловіч
  5. Раман Пасавец

Шаноўныя пераможцы, неўзабаве мы звяжамся з вамі і паведамім, як можна атрымаць прызы!

А цяпер увага! Правільныя адказы Цмок-віктарыны ад “Будзьма!”:

1 – Якім спортам займаецца сіні цмок?

Баскетбол.

Прывітанне нашаму любімаму баскетбольнаму клубу “Цмокі-Мінск” :)

2 – Чырвоны, зялёны і белы – колеры цмока з краіны, што амаль страціла сваю мову. Што за краіна?

Уэльс. А вы што падумалі? :)

 

3 – Дзе жыве цмок, у якога пан Джакама Казанова вучыўся на майстра амурных справаў?

Лепельскае возера.

Паводле падання падчас наведвання Вялікага княства Літоўскага Казанова на шляху да Кацярыны ІІ спецыяльна наведаў Лепельскае возера, каб пагутарыць з Цмокам. І гэта ў яго атрымалася! :)

Віншуем пераможцаў!

Будзьма з Цмокам!