• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.06.2012 | Будзьма ТУТ!

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №40, у якім аўтар блога клянецца мамай і таткам, што ўсё канчаткова вырашыцца

– Проста разумееце, за гэтае тысячагоддзе, калі вы ані разочку нас не пусцілі на гэтую вашую кактэйль-вечарыну, у нас назапасілася столькі прыгожых сукняў! – перарвала доўгую паўзу Чорная Панна.

– І ўсё? – прамовіў ашаломлены заяц.

– А што, мала? – здзівілася Чорная Панна. – Гэта ж не абы-якое прыніжэнне! Калі адбывалася святкаванне якой-небудзь векапомнай падзеі ці нейкай перамогі ў чарговай палітычнай інтрызе – скулля нам кактэйль-вечарына! І Бона Сфорца, і, зразумелая рэч, Соф’я Гальшанская крыўдавалі на гэта, я ўжо не кажу пра Рагнеду і Еўфрасінню Полацкую, якія сапраўды амаль не кіравалі краінай ды стаялі за дзяржаўнымі рашэннямі і пастановамі.

І дадала:

– Бо часам, ведаеце, так хочацца змяніць шэрую мантыю кардынала на чорную вечаровую сукню!

– А твая атручальніца, каралева Бона Сфорца, за якімі рашэннямі стаяла, акрамя твайго атручэння, дазволь дазнацца? – з’едліва спытаў Чорную Панну заяц.

Чорная Панна перасмыкнулася, але знайшла годны адказ:

– А калі б не Бона Сфорца на высокіх пасадах, вы б ніколі не даведаліся, што такое кава.

– Кава – гэта сур’ёзна і цягне на культурны ўнёсак, папахвае асветніцтвам, гуманізмам і мае вялікае цывілізацыйнае значэнне – без яе мужчыны б з ложку не змаглі ўстаць і не зрабілі б сваіх эпахальных учынкаў, – прымірэнча сказаў я Чорнай Панне. – І на нас, прынамсі, на мяне і зайца, кава моцна паўплывала.

Але дзяўчаты, самае галоўнае, – дадаў тут я, – што ўсё яшчэ можна выправіць, і мы ўсе не загінем, няхай і прыемнай для вас, смерцю сярод баршчу…

І ўсміхнуўся так прыязна, як толькі можа ўсміхацца мужчына, якога раздзірае чалавеча-звярыная дваістасць і княская дылема: пакараць смерцю або памілаваць.

Праз сваю ўсмешку атрымаўшы дазвол адлучыцца, я пабег тэліць арганізатару кактэйль-вечарыны ў гонар былых валадароў дзяржавы, немаладому мужчыну ў акулярах на паўтвару з вельмі тоўстымі шкельцамі, каб папулярна патлумачыць яму, што канец свету для ягонага бізнэсу – гэта прыблізна тое самае, што панядзелкавы візіт падатковай інспекцыі Ждановіцкага раёна а дзявятай ранку. Пачуўшы мяне, ён неадкладна перапрафіляваў малочны бар для былых валадароў-дзетак назад у кактэйль-вечарыну ў гонар былых валадароў дзяржавы і даў загад сваім начыста паголеным ахоўнікам пускаць на яе не толькі былых валадароў дзяржавы, але і тых, хто за тымі дзяржаўнымі пастановамі стаяў.

Цяпер адноўленая вечарына атрымала новую назву:

“Кактэйль-вечарына ў гонар былых валадароў дзяржавы і іхных шэрых кардыналак”.

І наастатак мы ўсе, то бок усе былыя валадары дзяржавы, плюс заяц і паэт Баян, папоўзалі трохі на каленках і папрасілі ў жанчын прабачэння.

¨¨¨

Калі ўсе, усцешаныя (мужчыны – у мантыях, фрэнчах і гарнітурах, жанчыны – у сваіх ненадзяваных раней сукнях), з келіхамі пярцовай крамбамбулі стаялі пасярод адроджанай і адноўленай кактэйль-вечарыны на сёмым паверсе гандлёва-забаўляльнага комплексу на Ждановіцкім рынку і актыўна гаманілі, я падзяліўся з зайцам сваімі сумненнямі, што неўзабаве ўсе іншыя жанчыны і мужчыны нашай краіны, прыкрываючыся лозунгамі роўнасці і дэмакратыі, таксама захочуць трапіць на вечарыну і пакаштаваць новай крамбамбулі.

На што заяц адказаў, каб я не турбаваўся, бо прынамсі на пару дзясяткаў гадоў гэтага рашэння аб допуску выбраных жанчын на кактэйль-вечарыну павінна хапіць, а ўжо потым ён нешта ды прыдумае.

Усцешаны адказам зайца, я жартоўна звярнуўся да Рагнеды:

– Толькі я прашу вас, прабабуля, не трэба мяне заўтра клікаць на абед!

– О так, Усяславік, бойся, калі ўбачыш, што твая жанчына сядзіць дома і варыць боршч! – ці то сур’ёзна, ці то жартам адказала Рагнеда. – Значыць, канец свету бліжэе.

– Рагнеда, мая царыца, – закаханым тонам прамовіў заяц і з тэатральнай раўнівасцю зіркнуў на мяне. – Можна я вазьму ў вас што-небудзь на памяць?

– Што, напрыклад? – запыталася Рагнеда і ўсміхнулася. Яна яўна не бянтэжылася, што яе назвалі не князёўнай.

– Вашае імя для псеўданіму. У мяне тут круціцца адна ідэя пад неблагі крывіцкі серыяльчык…

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM