Больш за 100 прадстаўнікоў магілёўскай эліты выступаюць за гістарычныя назвы вуліц

Дзеячы культуры, навукі горада падпісалі адпаведны “Тапанімічны Маніфест”.

Сярод падпісаўшых Маніфест – людзі, імёны якіх сапраўды на слуху: гісторык і дацэнт МДУ імя КуляшоваАляксандр Агееў, дэкан факультэта прыродазнаўства МДУ імя Куляшова Ігар Шаруха, знакаміты мастакБазыль Камароў, скульптар Андрэй Вараб’ёў, фатограф Аляксей Ліцін, рэжысёр Магілеўскага абласнога драматычнага тэатра Уладзімір Пятровіч і іншыя.

Яны заклікаюць усіх, каму дарагія набыткі, што пакінулі нам продкі, падтрымаць ганаровую справу адраджэння традыцыйных назваў гарадскіх мясцін.

У Маніфесце прапануецца ужываць у штодзённам жыцці наступныя гістарычныя магілеўскія тапонімы:

  • Віленская для часткі вуліцы Лазарэнка (старыя будынкі левага спуску ад Першамайскай да ракі Дубравенка)
  • Ветраная для часткі вуліцы Ленінская ад Савецкай плошчы да вуліцы Болдзіна.
  • Вялікая Садовая для часткі вуліцы Ленінская ад вуліцы Болдзіна да гасцініцы “Губернатарская”
  • Малая Садовая для вуліцы Піянерская
  • Зялёная для вуліцы Карла Маркса
  • Быхаўскі рынак” замест “Магілёўскі рынак
  • Мінскі рынак” замест “Цэнтральны рынак

Таксама дзеячы лічаць справай асабістых пераканняў ўжыванне іншых старажытных назваў:

  • Дняпроўскі праспект ці вуліца Першамайская
  • Касцерня ці плошча Арджанікідзэ
  • Лютаранскі ці завулак Мігая
  • Папінская ці вуліца Завадская
  • Дняпроўскі праспект ці вуліца Першамайская
  • Гвоздаўка ці вуліца Боткіна
  • Вялікае і Малае Завалле ці вуліца Мянжынскага
  • магчымыя назвы Савецкай плошчы: Гандлёвая, Губернатарская, Думская, Свабоды, Савецкая, ці прапанаваныя нядаўна Славы або Ратушы

Зараз гэты Маніфест ужо абляцеў сродкі массавай інфармацыі, наступнымі, па словам удзельнікаў, будуць сацыяльныя сеткі. А потым застанецца толькі чакаць рэакцыі гарадской улады.

gorad.by

Тэгі: