Босае Сонца, Drum Ecstasy і Рэха на закрыцці міжнароднага раллі ў Браславе

kancert_braslau

20-21 траўня 2011 ў Браславе, Віцебская вобласць, праходзіць чарговае міжнароднае раллі “Славянскі кубак-2011” – лепшая гонка сезона. 2 дні напружанай барацьбы і 132 кіламетры на касмічных хуткасцях – усё гэта ў адным з прыгажэйшых куткоў Беларусі!

Канцэрт-падарунак пераможцам раллі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца на закрыцці аўта-спартыўнага спаборніцтва ў парку Леснічоўка, у суботу, 21 траўня. У святочнай імпрэзе возьмуць удзел гурты “Босае Сонца ”, “Рэха” і “Drum Ecstasy”! Запрашаюцца аматары беларускага стылю і драйву, шчыраці, пазітыву і моцнага гуку!

Пачатак канцэрту – у 16.00

Тэгі: