Ужо сёння! Запрашаем на рэгі з Botanic Project!

Мы працягваем серыю анлайн-канцэртаў і запрашаем 17 чэрвеня на свой ютуб-канал, каб паслухаць рэгі ў выкананні гурта Botanic Project.

Гасцямі PartyZon’ы ўжо ў гэты чацвер стануць музыкі Андрэй Багамолаў і Клім Малажавы, добра вядомыя аматарам рэгі як стваральнікі аднаго з самых перспектыўных музычных праектаў гэтага жанру ў Беларусі — гурта Botanic Рroject. Дарэчы, гурт вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.

Невядомае: легендарны рэгі-гурт Botanic Project у PartyZone

Цікавы факт: беларускае рэгі — адно з найбольш аўтарытэтных і вядомых на прасторы СНД і ў постсавецкіх рэспубліках.

Далучайцеся да прагляду тут: 

І нагадваем: канцэрт пройдзе на анлайн-прасторы PartyZona, дзе адбываюцца самыя цікавыя культурніцкія падзеі. Тут вы зможаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто сёння стварае нашу непаўторную беларускую культуру.

Botanic Project: ад «Дзяніскавых апавяданняў» да Германа Гесэ

Пачатак а 19-й гадзіне! Не прапусціце!

Падзея на Facebook.