• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.05.2015 | Культура

Браслаў адсвяткуе 950-годдзе

Горад жыве ў чаканні дня нараджэння, які ўрачыста і шырока адзначыць 6-7 чэрвеня.

Юбілею будуць прысвечаны чарговыя “Браслаўскія зарніцы”. Гэта свята традыцыйнай культуры, які пройдзе 48-ы раз, але ўпершыню стане міжнародным.

На ўрачыстасці ў Браслаў прыедуць афіцыйныя дэлегацыі, вакальныя і танцавальныя калектывы не толькі з Беларусі, але і з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Азербайджана, Індыі, Расіі, Польшчы.

Старт свята будзе дадзены ў суботу, 6 чэрвеня, на плошчы каля касцёла Святой Панны Марыі. Яго эстафету прыме “Браслаўская харавая асамблея” – абласны агляд-конкурс, які пройдзе чацвёрты раз, дзе пакажуць майстэрства больш за 20 харавых калектываў Віцебшчыны. Асамблея, прымеркаваная да 950-годдзя горада, знамянальная тым, што ў зводным хоры выступіць небывалая колькасць удзельнікаў – 800 спевакоў! Пра гэта распавяла Алена Котава, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі.

Таксама ўпершыню ў рамках харавой асамблеі пройдзе турнір беларускіх бытавых танцаў. Потым эпіцэнтр свята перамесціцца на гарадзішча “Замкавая гара”. Там будзе разбіты сапраўдны сярэднявечны горад. На свята абяцаюць прыехаць каля дзесяці рыцарскіх клубаў з Беларусі і Прыбалтыкі. На Замкавай гары пройдуць камандныя баі, выступленні музычных гуртоў, здабыча агню старажытным спосабам, акрабатычнае шоў, шэсце на хадулях, узнагароджанне удзельнікаў, шэсце з паходнямі, салют. Пераможца бітваў атрымае меч Брачыслава.

А 7 чэрвеня асноўныя святочныя мерапрыемствы з гала-канцэртам, прэзентацыяй падворкаў і народнымі гуляннямі пройдуць у лесапарку Леснічоўка.

 

Вера Гнілазуб, sb.by

Тэгі: Браслаў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

valiancina_shauchenka
Культура

«Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці

Зварот да Лукашэнкі, дваровыя сустрэчы, турэмны трэш і словы як тэрапія: пра выбітных сучасных беларускіх аўтараў...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Кіно
    Фільмы «Баба, Ваня і каза» і «Пасха Хрыстова» Дар’і Юркевіч сталі даступныя на платформе VODBLISK

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип