28 красавіка ў Стоўбцах будуць судзіць ксяндза Ігара Лашука

Святара абвінавачваюць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ён зрабіў перапост антываенных допісаў забароненых інтэрнэт-рэсурсаў.


278572158_10224120064942843_1749805424923905402_n.jpg

«Ксёндз Ігар — адзін з найлепшых святароў-мэнэджэраў у краіне. Калі недзе трэба збудаваць касцёл, а ніхто не ўмее або заўсёды нешта не так, то просяць звычайна яго. Вось такі касцёл ён завяршае будаваць у Стоўбцах. Колькі я памятаю мястэчка, а гэта амаль 30 год, касцёл там не здолеў збудаваць ніхто. Некалькі год таму туды накіравалі Лашука. Будаўніцтва касцёла ў фінальнай стадыі. Але гэта не адзіная заслуга ксяндза Ігара. Калі надыйдуць мірныя часы, трэба будзе пра яго зняць фільм або напісаць кнігу» — зрэагаваў журналіст Дзмітрый Гурневіч на сваёй старонцы ў Facebook.